Сюй Шэнь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сюй Шэнь
Дата нараджэння 58
Месца нараджэння
Дата смерці 147
Грамадзянства
  • Усходняя Хань[d]
Род дзейнасці лексікограф, мовазнавец, пісьменнік
Навуковая сфера філасофія

Сюй Шэнь (каля 58 г. н. э. — каля 147 г. н. э.) — кітайскі філолаг, лінгвіст, мовазнаўца эпохі імперыі Хань. З’яўляецца аўтарам «Шо-вэнь цзе-цзы» (說文解字 або 说文解字, Shuo-wen chieh-tzu — «Паходжанне кітайскіх сімвалаў») — першага слоўніка іерогліфаў, складзенага і ўпарадкаванага па прынцыпе іерагліфічнага «ключа», а таксама з прыведзеным аналізам будовы іерагліфічнага знака. Уключае ў сябе 9353 іерогліфы, размеркаваныя па 540 ключах. Праца заснавана на вывучэнні пераважна больш позняй сістэмы пісьменства сяачжуань. Тым не менш аналіз некаторых іерогліфаў з’яўляецца памылковым, так як сістэма пісьменства сяочжуань радыкальна адрозніваецца ад больш ранніх сістэм цзіньвэнь і цзягувэнь, якія не былі вядомыя Сюй Шэню. Слоўнік быў завершаны да 100 г. н. э., аднак па палітычных прычынах пабачыў свет толькі ў 121 г. н. э. дзякуючы сыну імператара Ань-дзі імперыі Хань, які прадставіў яго бацьку.