Сярэднесібірскае пласкагор’е

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сярэднесібірскае пласкагор’е
руск. Среднесибирское плоскогорье, як. Орто Сибиир хаптал хайалаах сирэ
Выгляд з ракі Ніжняя Тунгуска (плато Путарана)
Выгляд з ракі Ніжняя Тунгуска (плато Путарана)
Краіна
РэгіёныКраснаярскі край, Якуція, Іркуцкая вобласць
Плошча3 500 000 км²
Найвышэйшая вяршыняКамень 
Найвышэйшы пункт1701[1][2] м 
Сярэднесібірскае пласкагор’е (Расія)
Сярэднесібірскае пласкагор’е
Сярэднесібірскае пласкагор’е (Краснаярскі край)
Сярэднесібірскае пласкагор’е
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сярэднесібі́рскае пласкаго́р’е[3] (руск.: Среднесибирское плоскогорье, якуцк.: Орто Сибиир хаптал хайалаах сирэ) — пласкагор’е ў Азіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Займае пераважную частку Усходняй Сібіры ў Рэспубліцы Саха (Якуція), Краснаярскім краі і Іркуцкай вобласці. Абмежавана на поўдні хрыбтамі Усходняга Саяна, Прыбайкалля і Забайкалля, на захадзе Заходне-Сібірскай раўнінай, на поўначы і ўсходзе — Паўночна-Сібірскай нізінай і Цэнтральнаякуцкай раўнінай. Плошча каля 3,5 млн км². Знаходзіцца ў межах Сібірскай платформы. Пераважаюць вышыні 500—700 метраў. Характэрна чаргаванне шырокіх плато і кражаў (Ангарскі краж, Енісейскі краж, Вілюйскае плато; найбольшая вышыня 1701[3][2] м — на плато Путарана[4]).

Распаўсюджана вечная мерзлата. Клімат рэзка кантынентальны. Радовішчы карысных выкапняў: нікелевыя і медныя руды (Нарыльск), жалезныя руды (Ангара-Піцкі басейн і Ангара-Ілімскі раён), каменны вугаль (Тунгускі, Чаромхаўскі басейн), алмазы, графіт, каменная соль, прыродны газ. Рэкі басейна Паўночнага Ледавітага акіяна; буйнейшыя — Ніжняя Тунгуска і Падкаменная Тунгуска, Ангара, Лена з Вілюем, Хатанга.

Пераважае лістоўнічная тайга; на поўдні хваёва-лістоўнічныя і хваёвыя бары. На поўначы горная тундра, на поўдні ў далінах участкі лесастэпу і стэпаў. Ёсць заказнікі і запаведнікі.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сярэднесібі́рскае пласкаго́р’е // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 359—360. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Среднесиби́рское плоского́рье // Т. 24А. Собаки — Струна. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 373. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Среднесиби́рское плоского́рье // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. Ч. 2: М—Я. / А. П. Горкин — М.: Росмэн, 2006. — 146 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-353-02443-5. (руск.) — (Современная иллюстрированная энциклопедия «Росмэн». География)
  • Среднесиби́рское плоского́рье // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 452. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
  • Среднесиби́рское плоского́рье // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 636. — 800 с. — (Словари но­вого века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]