Сёдэрчэпінгскі працэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сёдэрчэпінгскі працэ́с (англ.: Söderköping Process) — міжнародная ініцыятыва, створаная з мэтай памежнага супрацоўніцтва ў сувязі з пашырэннем Еўрасаюза на ўсход, а таксама дзеля развіцця дыялогу ў пытаннях прытулку і ірэгулярнай міграцыі ў дзяржавах на ўсход ад граніцы Еўрасаюза.

Створана ў 2001 годзе ў шведскім горадзе Сёдэрчэпінг[1], адкуль і пайшла назва ініцыятывы. У першай сустрэчы прынялі ўдзел чыноўнікі з Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, а таксама прадстаўнікі ўрада Швецыі, Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Еўрапейскай камісіі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі[2].

Пасля далучэння да ініцыятывы Швецыя займалася яе фінансаваннем. Сакратарыят размяшчаецца ў Кіеве (Украіна).

Апошняя сустрэча на высокім узроўні адбылася 8 снежня 2011 годзе ў Стакгольме[3]. На пасяджэнні было вырашана інкарпараваць ініцыятыву ў больш шырокую праграму Еўрасаюза — Усходняе партнёрства[4].

Дзяржавы-ўдзельніцы[правіць | правіць зыходнік]

Ініцыятыву складалі 14 краін[5]:

Беларускае прадстаўніцтва ў ініцыятыве[правіць | правіць зыходнік]

З беларускага боку ўдзел бралі наступныя дзяржаўныя інстытуцыі:

Недзяржаўныя арганізацыі:

  • Беларускі рух медыцынскіх работнікаў
  • Мінская гарадская калегія адвакатаў[7]

Зноскі

  1. The Söderköping Process (англ.). Праверана 22 жніўня 2012.
  2. «Новый регион» о Седеркопингском процессе (руск.). «Новый регион» (19 июня 2007 года). Праверана 22 жніўня 2012.
  3. Söderköping Process (Cross-Border Co-operation Process) (англ.). International Organization for Migration. Праверана 22 жніўня 2012.(недаступная спасылка)
  4. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Migrationsverket. Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2012. Праверана 23 жніўня 2012.
  5. Who We Are (англ.). Праверана 22 жніўня 2012.
  6. NGOs (англ.). Праверана 22 жніўня 2012.
  7. Governments (англ.). Праверана 22 жніўня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]