Сімвалы прэзідэнта Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сімвалы прэзідэнта Расіі — гэта штандар Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, Знак Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі і спецыяльны асобнік тэксту Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі. Яны перадаюцца ізноў абранаму Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі падчас цырымоніі ўступлення ў пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі пасля прынясення ім прысягі на спецыяльным асобніку тэксту Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі.

Штандар Прэзідэнта Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Штандар Прэзідэнта Расіі

Штандар (сцяг) Прэзідэнта Расіі ўяўляе сабой квадратнае палотнішча з трох раўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — белага, сярэдняй — сіняга і ніжняй — чырвонага колераў (колеры Дзяржаўнага сцяга Расіі). У цэнтры — залатая выява Дзяржаўнага герба Расіі. Палотнішча абрамлена залатымі махрамі.

На дрэўку Штандара прымацавана срэбная клямка з выгравіраванымі прозвішчам, імем і імем па бацьку Прэзідэнта Расіі і датамі яго знаходжання на гэтым пасту. Дрэўка Штандара ўвянчана металічным навершыем у выглядзе кап'я. Штандар Прэзідэнта Расіі разам са Знакам Прэзідэнта Расіі і спецыяльным асобнікам тэксту Канстытуцыі перадаецца ізноў абранаму Прэзідэнту Расіі падчас працэдуры ўступа ў пасаду Прэзідэнта Расіі. Пасля прынясення прысягі Прэзідэнтам Расіі Штандар Прэзідэнта Расіі ўсталёўваецца ў яго працоўным кабінеце, а дублікат Штандара паднімаецца над рэзідэнцыяй Прэзідэнта ў Маскоўскім Крамлі.

Знак Прэзідэнта Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Знак Прэзідэнта Расіі

Знак Прэзідэнта Расіі — знак прэзідэнцкай улады, складаецца са знака і ланцуга знака.

Знак з золата ўяўляе сабою раўнаканечны крыж пашыраючыміся канцамі, з ліцэвога боку пакрыты рубінавай эмаллю. Адлегласць паміж канцамі крыжа — 60 мм. Па баках крыжа — вузкі выпуклы рант. На ліцэвым боку крыжа ў цэнтры — накладная выява Дзяржаўнага герба Расіі. На адваротным баку крыжа пасярэдзіне — круглы медальён, па акружнасці якога — дэвіз: «Карысць, гонар і слава». У цэнтры медальёна — год выраба — 1994. У ніжняй частцы медальёна — малюнак лаўровых галін. Знак пры дапамозе вянка з лаўровых галін злучаецца з ланцугом знака.

Ланцуг знака з золата, срэбра і эмалі складаецца з 17 звенаў, 9 з якіх — у выглядзе малюнка Дзяржаўнага герба Расіі, 8 — у выглядзе круглых разетак з дэвізам: «Карысць, гонар і слава». На адваротным баку звенаў ланцуга знака змяшчаюцца накладкі, пакрытыя белай эмаллю, на якіх залатымі літарамі выгравіраваны прозвішча, імя, імя па бацьку кожнага Прэзідэнта Расіі і год яго ўступа ў пасаду.

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 5 жніўня 1996 года № 1138 усталявана, што пры ўступе ізноў абранага Прэзідэнта Расіі ў пасаду Знак Прэзідэнта Расіі ўскладаецца на Прэзідэнта Расіі як главу дзяржавы на перыяд яго паўнамоцтваў Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі. Пасля прынясення прысягі Прэзідэнтам Расіі Знак Прэзідэнта Расіі захоўваецца ў рэзідэнцыі Прэзідэнта ў Маскоўскім Крамлю. Выкарыстанне Знака Прэзідэнта Расіі вызначаецца нормамі Дзяржаўнага пратаколу.

Спецыяльны асобнік Канстытуцыі Расіі[правіць | правіць зыходнік]

Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 5 жніўня 1996 года № 1138 усталявана, што спецыяльна выраблены адзіны асобнік афіцыйнага тэксту Канстытуцыі Расіі з'яўляецца афіцыйным знакам прэзідэнцкай улады. Пры ўступе ізноў абранага Прэзідэнта Расіі ў пасаду Прэзідэнт Расіі прыносіць прысягу на спецыяльным асобніку тэксту Канстытуцыі. Спецыяльны асобнік тэксту Канстытуцыі Расіі разам з Штандарам (сцягам) Прэзідэнта Расіі і Знакам Прэзідэнта Расіі перадаецца ізноў абранаму Прэзідэнту Расіі падчас працэдуры ўступа ў пасаду Прэзідэнта Расіі пасля прынясення ім прысягі на гэтым асобніку тэксту Канстытуцыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]