Сінадычны перыяд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сінадычны перыяд абарачэння (ад грэч. σύνοδος — злучэнне) — прамежак часу паміж двума паслядоўнымі злучэннямі Месяца ці якой-небудзь планеты Сонечнай сістэмы з Сонцам пры назіранні за імі з Зямлі. Пры гэтым злучэнні планет з Сонцам павінны адбывацца ў фіксаваным лінейным парадку, што істотна для ўнутраных планет: напрыклад, гэта будуць паслядоўныя верхнія злучэнні, калі планета праходзіць за Сонцам.

Сінадычны перыяд Месяца роўны прамежку часу паміж дзвюма першымі квадрамі ці дзвюма любымі іншымі аднолькавымі паслядоўнымі фазамі.

Сувязь з сідэрычным перыядам[правіць | правіць зыходнік]

Формула сувязі паміж сідэрычнымі перыядамі абарачэння дзвюх планет (за адну з іх прымаем Зямлю) і сінадычнага перыяду S адной адносна іншай:

(для знешніх планет)
(для ўнутраных планет)

дзе Z — сідэрычны перыяд Землі (1 год), Т — сідэрычны перыяд планеты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]