Талуць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Талуць
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Паштовыя індэксы
222445
Аўтамабільны код
5
Талуць на карце Беларусі ±
Талуць (Беларусь)
Талуць
Талуць (Мінская вобласць)
Талуць

Та́луць[1] (трансліт.: Taluć, руск.: Талуть) — вёска ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва паходзіць ад балцка-літоўскага імя Talutis. Раней магла мець форму «Талуці», як тапонімы Мілуці, Рымуці (ад Milutis, Rimutis) і інш. Тое ж імя ў нямецкім «Апісанні літоўскіх дарог» XIV ст. фігуруе ў назве не лакалізаванай вёскі «Taluttendorfe» (Талуцева вёска, «Талуцішкі») каля Крэва[2]. Простага паходжання «чалавек» на імя «Талутевичъ» у сярэдзіне XV ст. згаданы ў апісанні Сядзельнікаў (цяпер Ваўкавыскі раён)[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1921—1939 гадах вёска і фальварак у складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Іжа, пазней у складзе гміны Куранец[4][5][6][7].

У 1940—1954 гадах цэнтр Талуцкага сельсавета. Да 13 красавіка 1981 года вёска ўваходзіла ў склад Журыхскага сельсавета[8].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1866 год — вёска ― 215 жыхароў, 20 двароў; фальварак ― 28 жыхароў, 1 двор[9].
  • 1921 год — вёска ― 257 жыхароў, 43 двары; фальварак ― 46 жыхароў, 7 двароў[10].
  • 1931 год — вёска ― 287 жыхароў, 57 двароў; фальварак ― 15 жыхароў, 2 двары[11].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт пад Та́луцяй
  2. Scriptores rerum Prussicarum: die Geschichtsquellen der Preussischen Vorzeit bis zum Untergange der Ordensherrschaft. B. 2. Leipzig, 1863. S. 700.
  3. Lietuvos Metrika. Kn. 3 (1440—1498). Vilnius, 1998. С. 60.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  5. https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
  6. https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/;3950665
  7. Piotr Eberhardt, Formowanie się polskiej granicy wschodniej po II wojnie światowej, «Dzieje Najnowsze», Rocznik L — 2018 (2), 2018, s. 95-100.
  8. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 13 красавіка 1981 г. // Збор законаў Беларуская ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 14 (1676).
  9. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XII/150
  10. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  11. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 62

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]