Тамарынд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тамарынд
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tamarindus indica L.

Адзіны від
Tamarindus indica L. — Тамарынд індыйскі

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26980
NCBI  58860
EOL  639027
IPNI  520167-1
TPL  ild-1720

Тамарынд індыйскі (лац.: Tamarindus indica), індыйскі фінік — расліна сямейства бабовых (Fabaceae), адзіны прадстаўнік роду Тамарынд. Гэта трапічнае дрэва, радзімай якога з’яўляецца ўсходняя Афрыка, у тым ліку сухія ліставыя лясы Мадагаскару. У дзікім выглядзе ён расце ў Судане, але ў цяперашні час расліна распаўсюджаная на тэрыторыі большасці трапічных краінаў Азіі, а таксама ў Лацінскай Амерыцы і на Карыбах.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Тамарынд. Батанічная выява з даведніка Köhler's Medizinal-Pflanzen, 1887
Праростак тамарында

Дрэва можа дасягаць 20 метраў у вышыню і застаецца вечназялёным у рэгіёнах без сухіх сезонаў. Драўніна складаецца са шчыльнай цёмна-чырвонай сэрцавіны і мяккай жаўтаватай забалоні. Ліст складанае, складаецца з 10-40 тонкіх лісцікаў. Кветкі сабраныя у суквецці. Плод — карычневы струкападобны боб, які складаецца з мяккай пульпы і мноства шчыльных сямян. Насенне можа надразацца дзеля паскарэння прарастання.

Назвы тамарында на розных мовах[правіць | правіць зыходнік]

Тамарынд таксама называюць індыйскім фінікам, гэта пераклад з арабскага تمر هندي tamr hindī. У Малайзіі яго называюць асам на малайскай мове і сві боэй на дыялекце хокіен. У Інданезіі ён таксама называецца асем (ці асам) Jawa (азначае яванскі асам) на інданезійскай мове. На Філіпінах яго называюць «сампалок». У Індыі ён называецца імлі (на хіндзі), тэтул — tẽtul (па-бенгальску), сіямбала — siyambala (сінгальская мова), чынтачэту — Chintachettu (дрэва) і чынтапанду — Chintapandu (плады) на тэлугу, а па-тамільску і на малаяламе — пулі (puli). На мове канада — хунасе (hunase). Па-малагасійску — ваамадзіла (voamadilo). Адпаведны в’етнамскі тэрмін — ме. У Тайландзе яго называюць ма-хкам.

Ужыванне тамарында[правіць | правіць зыходнік]

Мякаць плада прыдатная да ежы і папулярная. Яна ўжываецца ў якасці закрасы як у азіяцкай, так і ў лацінаамерыканскай кухнях. Таксама з’яўляецца важным інгрэдыентам папулярных у Вялікабрытаніі вустэрскага соўсу і гароднінавага соўсу HP (HP sauce). Мякаць зялёнай садавіны вельмі кіслая на смак і ўжываецца ў прыгатаваньні вострых страваў. Спелыя плады больш салодкія і могуць ужывацца для прыгатаваньня дэсертаў, напояў, закусак.

Мякаць, лісце і кара ўжываюцца таксама і ў медыцыне. Напрыклад, на Філіпінах лісце традыцыйна выкарыстоўваецца для прыгатавання травяной гарбаты, якая здымае ліхаманку пры малярыі. Дзякуючы сваім гаючым уласцівасцям тамарынд ужываецца ў Аюрведзе для лячэння захворванняў апарату траўлення.

Плады тамарында

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]