Татары

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тата́ры (татарск. tatarlar, татарлар) — агульная назва некалькіх цюркскіх народаў Усходняй Еўропы, і Паўночнай Азіі). Татарамі называюць татар казанскіх (Татарстан, Паволжа і Урал), крымскіх, беларускіх (літоўскіх) (Беларусь, Літва, Польшча), астраханскіх і сібірскіх (Сібір). У дыяспары татары жывуць ў Сярэдняй Азіі, Сіньцьзяне, Фінляндыі, на Блізкім Усходзе.

Агульная назва, якую расійскія землепраходцы і пасяленцы (а ўслед ім — царскія чыноўнікі, і расійская геаграфічная навука дасавецкага перыяду) давалі самым розным цюркскім (а часам — і няцюркскім) народам у Еўропе, Сібіры, Сярэдняй і Цэнтральнай Азіі, на Каўказе і Далёкім Усходзе. Татары — тэрмін народны, таму распаўсюджаны выключна на тэрыторыях, якія Расійская Імперыя спрабавала захапіць і асвоіць, і ў выніку — прыходзіла ва ўзаемадзеянне з мясцовым цюркскім насельніцтвам. Для абазначэння цюркскіх народаў іншых рэгіёнаў тэрмін татары калі і ўжываўся — то толькі спарадычна.

Адно з плямён Манголіі (магчыма нават не цюркскае, а тунгуса-манчжурскае) было адным з першых аб’ектаў мангольскай агрэсіі ў часы Чынгісхана. Аказала трывалы адпор. Было пераможана, але неаднойчы паўставала. Было знішчана манголамі пагалоўна (гл. генацыд), як народ непрыгодны для падпарадкавння ў выніку чарговага паўстання. Аднак, з мэтай скарэння татар манголамі былі выпрацаваныя метады падпарадкавання народаў і арганізацыі іх у войска, выкарыстаныя надалей пры мангольскіх заваяваннях. Наступныя паняволеныя плямёны (і іх прадстаўнікі) атрымлівалі арганізацыю і статус татар, і па гэтым статусе мангольскія павадыры называлі іх татарамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню этнонім татары з’явіўся сярод мангольскіх плямён, вандруючых у 69 ст. на паўднёвы ўсход ад Байкала. У 13 ст. з мангола-татарскімі набегамі на захад назва татары стала вядомай у Еўропе. У 13—14 ст. яна была распаўсюджаная на некаторыя іншыя народы Еўразіі, якія ўваходзілі ў склад Залатой Арды.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Вопратка мужчын і жанчын складалася з шаравараў з шырокім шагам і кашулі (у жанчын дапаўнялася вышытым нагруднікам), на якую апранаўся бязрукаўны камзол. Верхняй вопраткай служыў казакін, а зімою сцёганы бешмет або шуба. Галаўны ўбор — цюбiцейка. Традыцыйны абутак — скураныя ічыгі з мяккай падэшвай, на вуліцы паверх іх абувалі скураныя калошы.

Татары ў Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Першыя татары былі запрошаныя ў Вялікае Княства Літоўскае з Залатой Арды і Крыма ў канцы 14 — пачатку 15 ст. на ваенную службу і залічаны ў саслоўе феадалаў. Склад татар неаднойчы папаўняўся за кошт як ваеннапалонных, так і вольных перасяленцаў з Крыма, якія набывалі ў Вялікім Княстве статус шляхты ці пасяляліся ў гарадах, насяляючы цэлыя Татарскія вуліцы, Татарскія канцы (у Мінску — Татарская слабада), займаліся тут гародніцтвам і ўваходзілі ў склад мяшчанства.

Хутка татарская мова была забыта, і татары перайшлі на беларускую, утварыўшы асобную супольнасць беларускіх татар з адмысловай пісьмовай культурай (гл. Кітабы). Месца беларускіх татар між іншых народаў аспрэчваецца. Некаторыя беларускія нацыяналісты з-за мовы далучаюць іх у беларускую нацыю ў якасці асобнай этнаканфесійнай групы, нягледзячы на паходжанне. Былі таксама спробы разглядаць іх як этналінгвістычную групу татар (аславяненых цюркаў). Аднак — няма татарскага народу, групай якога маглі б быць беларускія татары: Татарстан — далёка, і адсутнасць роднасці з ім вельмі добра ўсім вядомая, Турцыя — яшчэ далей, роднасныя крымскія татары — таксама няблізкія, да таго ж — недастаткова ўплывовыя, каб з імі можна было ўсталяваць сталыя сувязі. Таму запанавала меркаванне аб самастойнасці беларускіх татар.

У 1897 годзе адносна кампактныя групы татар жылі ў Мінскім (1217 чал.), Навагрудскім (874), Гродзенскім (813), Ігуменскім (766), Слуцкім (692), Брэсцкім (480), Кобрынскім (252), Пружанскім (183), Слонімскім (178), Віленскім (137) паветах.

Пазнейшыя татарскія перасяленцы ў Беларусь (прынамсі, Савецкага часу) звычайна сяліліся ў гарадах, асобна ад традыцыйных паселішчаў беларускіх татар, не мелі магчымасці займацца традыцыйнымі для татар промысламі, часта захоўвалі татарскую мову, і не мелі магчымасці засвоіць беларускую. Таму залічваць іх у беларускія татары можна хіба фармальна.

Па перапісе 1970 года сярод татараў Беларусі (савецкая статыстыка не вылучала беларускіх татар асобна) лічылі роднай мовай татарскую больш за 24 % (гэта — відавочна познія перасяленцы, або, нават — вынік адваротнай асіміляцыі (прынамсі — сімвалічнай) беларускіх татар прыезджымі, бо самі беларускія татары страцілі татарскую мову яшчэ ў XVI ст., калі не раней), беларускую — больш за 34 % (а вось гэта — несумненна беларускія татары, больш такі адказ даваць няма каму). Станам на 1999 год усіх татар на Беларусі было каля 13 тыс. чал. Самая вялікая іх супольнасць ў Іўі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Богдан С., Пабеданосцава-Кая А. Ясінскія, Луцкевічы, Александровічы і ўсе нашы татары // Наша гісторыя, № 5, 2018, с. 68-75. ISBN 2617—2305


Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]