Таццяна Аляксандраўна Наўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Таццяна Наўка
Персанальныя даныя
ПрадстаўляеСцяг Расіі Расія
Дата нараджэння13 красавіка 1975(1975-04-13) (49 гадоў)
Месца нараджэнняДнепрапятроўск, УССР, СССР
ТрэнерАляксандр Жулін
Былыя трэнерыМікалай Аляксандравіч Марозаў
Самвел Гезалян
Наталля Лінічук
Генадзь Карпаносаў
Наталля Дубава
ХарэографТаццяна Дружыніна
Месца пражыванняМасква, Расія
Узнагароды

Заслужаны майстар спорту Расіі

Таццяна Аляксандраўна Наўка (нар. 13 красавіка 1975, УССР, СССР) — савецкая, беларуская і расійская фігурыстка. Алімпійская чэмпіёнка (2006) у танцах на лёдзе ў пары з Раманам Кастамаравым, двухразовая чэмпіёнка свету (2004, 2005), трохразовая чэмпіёнка Еўропы (2004—2006), Двухразовая чэмпіёнка Беларусі (1997, 1998) у пары з Мікалаем Марозавым, трохразовая чэмпіёнка Расіі (2003, 2004, 2006), заслужаны майстар спорту Расіі (2004).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 13 красавіка 1975 года ў Днепрапятроўску, у яе ёсць малодшая сястра Наталля. Бацькі, эканаміст Раіса Анатольеўна і інжынер Аляксандр Пятровіч, у маладосці займаліся спортам, таму радаваліся захапленню дачкі фігурным катаннем, якое з’явілася ў яе пасля таго, як яна ўбачыла па тэлевізары выступ Алены Вадарэзавай. Спачатку Таццяне купілі ролікавыя канькі, і яна навучылася катацца на іх, а ў 1980 годзе ва ўзросце пяці гадоў будучая чэмпіёнка ўпершыню выйшла на лёд. Яе першымі трэнерамі былі Тамара Ярчэўская і Аляксандр Рожын. Наўка была чэмпіёнкай Украіны сярод юніёраў. У 1987 годзе Таццяна вырасла за лета на 14 см, што прывяло да таго, што ў яе разладзілася скачковая тэхніка. Пасля гэтага трэнеры параілі маме Таццяны перавесці дачку ў танцы на лёдзе. У 1988 годзе 13-гадовая фігурыстка пераехала ў Маскву ў групу Наталлі Дубавай (спортклуб «Масквіч»), якая абрала яе сярод мноства юных спартсменак і паставіла ў пару з Самвелам Гезалянам. Трэніраваліся спачатку ў Лядовым палацы ў Сакольніках, затым пара была адабрана Дубавай, якая заключыла кантракт у ЗША, для трэніровак у Паўночнай Амерыцы. Так Наўка апынулася ў Нью-Джэрсі, усяго ў ЗША пражыла больш за 15 гадоў. Некаторыя журналісты сцвярджаюць, што Наўка, акрамя расійскага, мае грамадзянства ЗША. Сама Наўка адмаўляе наяўнасць у яе амерыканскага грамадзянства. На думку НГА «Фонд барацьбы з карупцыяй», яна з’яўляецца падатковым рэзідэнтам ЗША.

Ужо ў 1991 годзе гэтая пара ўвайшла ў нацыянальную зборную СССР, была пераможцай буйных міжнародных турніраў Skate America і Nations Cup. Пасля распаду Савецкага Саюза Таццяна і Самвел выступалі за Беларусь, прадстаўлялі яе на Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры, дзе апынуліся адзінаццацатымі. Займалі пятае месца на Чэмпіянаце свету (1994 г.) і чацвёртае месца на Чэмпіянаце Еўропы (1995).

З 1996 па 1998 год партнёрам Наўкі быў Мікалай Марозаў. Гэтая пара таксама прадстаўляла Беларусь, была пераможцай Мемарыяла Карла Шэфер, удзельнічала ў Алімпійскіх гульнях у Нагана. У 1996 годзе ў ЗША Тацяна трапіла ў поле зроку новага трэнера — куміра свайго юнацтва, экс-чэмпіёна свету Аляксандра Жуліна, з якім пазнаёмілася яшчэ ў 1993 годзе на залатым для яго Чэмпіянаце свету ў Празе. Хутка паміж імі, нягледзячы на розніцу ў 12 гадоў, успыхнулі схаваныя ад вачэй навакольных рамантычныя адносіны.

З 1998 года Наўка выступала за Расію ў пары з Раманам Кастамаравым (перспектыўнага партнёра, на 2 гады маладзейшага за Таццяны, ёй абраў Жулін). У фігурыстаў было ідэальнае спалучэнне роставых дадзеных: Наўка — 170 см, Кастамараў — 182 см. Спачатку яны трэніраваліся ў групе Наталлі Лінічук, якая, аднак, неўзабаве парэкамендавала Кастамараву змяніць партнёрку на Ганну Семяновіч і ён паслухаў шматдосведную настаўніцу. У сезоне 1999—2000 гадоў застаўшыся без пары Таццяна была цяжарная першай дачкой, але ўжо летам, выйшаўшы на лёд, прыняла прабачэнні Рамана і зноў пачала катацца з ім. З 2000 года яны трэніраваліся пад кіраўніцтвам Жуліна, пасля завяршэння кар’еры Наўка адзначала яго выдатны трэнерскі і педагагічны дар. З 2000 года цёмнавалосая Таццяна канчаткова прыняла на лёдзе імідж бландынкі, зрабіўшы, аднак, у 2008 годзе выключэнне для паказальнага нумару на «Спіс Шындлера». У розны час будучых алімпійскіх чэмпіёнаў таксама кансультавалі Алена Чайкоўская і Таццяна Тарасава.

Першы буйны поспех прыйшоў да фігурыстаў ў 2003 годзе, калі Наўка / Кастамараў першы раз сталі Чэмпіёнамі Расіі. У тым жа годзе яны ўпершыню занялі прызавое месца на Чэмпіянаце Еўропы ў Швецыі, выйграўшы бронзавыя медалі. Праз год пара, якая імкліва прагрэсавала, ужо не сыходзіла з вышэйшай прыступкі п’едэстала.

Пасля перамогі на Алімпійскіх гульнях у Турыне ў 2006 годзе Таццяна Наўка і Раман Кастамараў прынялі рашэнне завяршыць спартовую кар’еру. Адразу ж было вырашана, што пара захаваецца і будзе працягваць выступаць з паказальнымі нумарамі і ў прафесійных шоу[1].

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 2000 годзе Таццяна Наўка выйшла замуж за свайго трэнера, чэмпіёна свету ў танцах на лёдзе Аляксандра Жуліна, шлюб быў зарэгістраваны ў мэрыі Нью-Ёрка. 2 мая 2000 года ў Наўкі і Жуліна ў Нью-Ёрку нарадзілася дачка Аляксандра. У жніўні 2006 года, з пачаткам праекта «Зоркі на лёдзе», разам з мужам і дачкой вярнулася ў Маскву. Да 2008 года шлюб фактычна распаўся, а ў 2010 годзе Таццяна і Аляксандр афіцыйна абвясцілі пра развод.

У 2010 годзе Наўка пазнаёмілася з прэс-сакратаром прэзідэнта Расіі Дзмітрыем Пясковым, пазней у іх распачаўся раман. 21 жніўня 2014 года ў Падмаскоўі Таццяна нарадзіла другую дачку — Надзею; бацькам дзіцяці з’яўляецца Дзмітрый Пяскоў. 1 жніўня 2015 года ў Сочы адбылося вяселле Таццяны Наўкі і Дзмітрыя Пяскова.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]