Тот

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тот
Міфалогія Старажытны Егіпет
Пол мужчынскі пол
Жонка Маат
У іншых культурах Гермес
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тот (Джэхуці) — у старажытнаегіпецкай рэлігіі і міфалогіі адзін з найгалоўнейшых багоў, бог Месяца, часу, мудрасці, ліку, пісьма. Яго найчасцей уяўлялі ў выглядзе чалавека з галавой птушкі ібіс і прыладамі для пісьма ў руках. Лічыўся стваральнікам усяго інтэлектуальнага жыцця, апекуном пісараў, архіваў, бібліятэк. Паводле ўяўленняў егіпцян, Тот вёў лік дням, месяцам, гадам, запісваў дні нараджэння і смерці людзей, вёў летапісы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]