Трагікамедыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трагікамічныя маскі старажытнагрэчаскага тэатра на мазаіцы ў віле Адрыяна (Тывалі вобласць Лацыа, Італія)

Трагікамедыя (грэч. τράγος + κωμῳδία — казёл + вясёлая песня) — заснаваная на разнастайных светаадчуваннях драма, што выяўляе адноснасць мерак адзнакі аўтарам і дзейнымі асобамі жыццёвых абставін. Часцей сустракаецца ў народнай творчасці, чым у прафесійным пісьменстве. У старажытнасці лічылася парушэннем жанравай чысціні камедыі і трагедыі. На мяжы 16—17 стст. стала жанрам еўрапейскай літаратуры з вызначанымі ўласцівасцямі: 1) спалучэнне ў межах аднаго твору смешнасці і паважнасці пры шчаслівай развязцы супярэчнасці, 2) перапляценне ўзвышанага рэлігійнага сюжэту з побытавай камічнасцю яго асэнсавання, 3) двайны зыход становішча з узнагародай дабрачыннасці і пакараннем зла, 4) змешванне ўзвышаных і пацешных характараў. У 2-ой палове 17 ст. амаль знікла ў выніку размежавання на камедыю і трагедыю эстэтыкай класіцызму. Адрадзілася пры канцы 19 ст. (Генрык Ібсен «Геда Габлер»  (англ.) і «Дзікая качка»  (англ.), Аўгуст Стрындберг «Крэдыторы»  (англ.) і «Саната прывідаў»  (англ.)). У 20 ст. пачала ўключаць разгляд супярэчнасцей, што дагэтуль распрацоўваліся ў трагедыі (Фрыдрых Дзюрэнмат, Эжэн Іанеска і Тэнесі Уільямс)[1].

У Беларусі трагікамедыя атрымала вядомасць у сярэдзіне 18 ст. у прамежкавым выглядзе (Георгій Каніскі «Уваскрасенне мёртвых»). Больш глыбока выявілася ў творах пачатку 20 стагоддзя (Альберт Паўловіч «Васількі», Максім Гарэцкі «Жартаўлівы Пісарэвіч» і Янка Купала «Тутэйшыя»). Вялікі ўклад у распрацоўку жанру ў беларускай драматургіі зрабіў Андрэй Макаёнак, які дапоўніў свае творы сатырай і гратэскамЗацюканы апостал», «Пагарэльцы» і «Дыхайце эканомна»)[1].

Зноскі

  1. а б Сцяпан Лаўшук. Трагікамедыя // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 496. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]