Транспаданская рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
васальная рэспубліка Францыі
Транспаданская рэспубліка
Repubblica Transpadana
Сцяг
Сцяг
Паўночная Італія ў 1796 г. Размешчанае ў цэнтры карты Міланскае герцагства стала асновай для фарміравання Транспаданскай рэспублікі.
Паўночная Італія ў 1796 г. Размешчанае ў цэнтры карты Міланскае герцагства стала асновай для фарміравання Транспаданскай рэспублікі.
< 
 >
1796 — 1797

Сталіца Мілан
Мова(ы) Lombard[d]
Афіцыйная мова італьянская мова
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Транспаданская рэспубліка (італ.: Repubblica Transpadana) — «даччыная» рэспубліка рэвалюцыйнай Францыі ў паўночнай Італіі на левым беразе рэкі По, якая існавала ў 17961797 гадах. Сталіца — горад Мілан.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утворана ў 1796 годзе генералам Банапартам пасля перамогі пры Лодзі з тэрыторый Міланскага герцагства, герцагствы Мантуя, Біскупства Трэнт і часці Венецыянскай рэспублікі. Была арганізавана на ўзор Французскай рэспублікі.

Скасаванне[правіць | правіць зыходнік]

29 чэрвеня 1797 года Транспаданская рэспубліка была злучана з Цыспаданскай рэспублікай, ад якой яе аддзяляла рака По, у адзіную Цызальпінскую рэспубліку.