Транята

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Транята
Гравюра з выявай Траняты, XVI стагоддзе
Гравюра з выявай Траняты, XVI стагоддзе
Вялікі князь літоўскі
1263 — 1264
Папярэднік Міндоўг
Пераемнік Войшалк

Нараджэнне 1210
Смерць 1264(1264)
Бацька Эрдзівіл
Маці маці Траняты[d]
Дзеці Елісей Лаўрышаўскі
Дзейнасць манарх
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Транята (~1210 — 1264) — князь жамойцкі (?-1264), вялікі князь літоўскі (1263-1264).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пазнейшых крыніц Транята быў пляменнікам Міндоўга — сынам яго сястры і жамойцкага князя Эрдзівіла. Упершыню згадваецца пад 12601261 гадамі ў Лівонскай старэйшай рыфмаванай хроніцы, калі пад яго кіраўніцтвам Жамойць скінула ўладу немцаў, якім гэтыя землі перадаў Міндоўг. Пасля паўстання Транята прапанаваў Міндоўгу вярхоўную ўладу над Жамойцю, але з умовай, каб апошні адмовіўся ад хрышчэння і ўзначаліў барацьбу супраць немцаў. Міндоўг пагадзіўся, але Транята не жадаў страты сваёй ўлады і ў 1263 быў адным з арганізатараў забойства Міндоўга, пасля чаго заняў вялікакняскі сталец. Полацкі князь Таўцівіл лічыў свае правы на сталец больш важкімі і хацеў забіць Траняту, але праз здраду аднаго з полацкіх баяр сам быў забіты. Праз кароткі час Транята быў забіты змоўшчыкамі — колішнімі слугамі Міндоўга.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]