Трахейнадыхальныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трахейнадыхальныя

Гіганцкая афрыканская мнаганожка (Archispirostreptus gigas)
Навуковая класіфікацыя[1]
Міжнародная навуковая назва

Tracheata

Сінонімы

Atelocerata

Надкласы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы

Трахейнадыхальныя, таксама Непаўнавусыя (Tracheata) — падтып членістаногіх, прыстасаваных да жыцця на сушы (або другаснаводных), якія маюць органы дыхання, утвораныя сістэмай трахей. З'яўленне спецыялізаваных органаў дыхання было звязана з фарміраваннем непранікальных покрываў, развіццё якіх стымулявалася наземным ладам жыцця. Удасканаленне сістэмы дыхальных органаў у сваю чаргу спрыяла ўмацаванню покрываў гэтых жывёл.

Адметныя рысы[правіць | правіць зыходнік]

Органы дыхання ўтвораны сістэмай трахей — паветраных каналаў, якія цягнуцца па ўсім целе і забяспечваюць клеткі арганізма кіслародам, што звязана з пераходам да існавання на сушы. Галава прыкметна выдзелена ад цела, мае адну пару вусікаў і забяспечаная трыма парамі сківіц.

Зноскі

  1. Рад класіфікацый членістаногіх дадзены таксон не ўключае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).