Траццякоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Траццякоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Лідскі раён
Уключае 34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Ёдкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 3 943
Код аўтам. нумароў 4

Траццяко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Ёдкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Лідскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Траццякоўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 30 жніўня 1957 года ў склад сельсавета з Ганчарскага сельсавета перададзены вёскі Вялічкі, Мінойці і Пескі, з Дакудаўскага сельсавета — вёскі Боркі і Скаменны Бор, у склад Дубровенскага сельсавета перададзена вёска Перапечыца[1]. З цягам часу цэнтр сельсавета быў перанесены ў вёску Ёдкі. 21 кастрычніка 1968 года ў склад горада Ліда ўключана вёска Навапрудцы[2]. 18 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дакудаўскага сельсавета (17 вёсак: Анацкі, Біскупцы, Бурносы, Гаўе-Пяскі, Дакудава 1, Дакудава 2, Ельня, Забалотня, Карнілкі, Лучкі, Мікулічы, Місуры, Мялёгава, Пораслі, Пятры, Філонаўцы, Чараўкі)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 3943 чалавекі[4], з іх 49,1 % — беларусы, 41,2 % — палякі, 7,2 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 жніўня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 1.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 кастрычніка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 32 (1226).
  3. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 259 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лидского района Гродненской области
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.