Трубказуб

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Трубказуб
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orycteropus afer Pallas, 1766

Арэал
выява

  Распаўсюджванне

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  584927
NCBI  9818
EOL  327830
FW  119862

Трубказуб афрыканскі (Orycteropus afer) — млекакормячае, адзіны сучасны від атрада трубказубых (Tubulidentata).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела да 158 см, хваста да 71 см, вышыня ў карку да 65 см, маса звычайна 50–70 (да 100) кг. Скура тоўстая, ружавата-шэрая, пыса і хвост святлейшыя. Цела пакрыта рэдкімі шчаціністымі светлымі ці бураватымі валасамі, на канечнасцях валасяное покрыва гу­сцейшае і цямнейшае. Вушы доўгія (да 21 см), трубкаватыя. Канец морды выцягнуты ў трубку, заканчваецца расшырэннем з ак­руглымі нозд­рамі; вочы маленькія, язык доўгі, клейкі, вушы вялікія, моцны муску­лісты хвост. Зубы складаюцца са зрослых дэнтынавых трубачак (адсюль назва), растуць усё жыццё. Пярэднія канечнасці чатырох-, заднія пяціпальцыя, з моцнымі капытападобнымі кіпцюрамі, з дапамогай якіх трубказубы разбураюць тэрмітнікі, рыюць грунт.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ў Афрыцы, выключаючы паўночную яе частку і дажджавыя экватарыяльныя трапічныя лясы. Насяляе розныя ландшаф­ты, аддае перавагу саваннам.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Актыўнасць начная. Корміцца тэрмітамі, мурашкамі, іншымі насякомымі. Збірае казурак доўгім клейкім языком. Рые норы даўжынёй каля 3 м; вывадковая нара да 13 м з некалькімі выхадамі і прасторнай гнездавой камерай. Трымаюцца паасобку.

Меркавана палігамная жывёла. Пасля сямімесячнай цяжарнасці ў сезон дажджоў нараджаецца адно дзіцяня масай каля 2 кг. Палавая спеласць надыходзіць у два гады. Жывуць да 18 (у няволі да 28) гадоў.

Промысел[правіць | правіць зыходнік]

Аб’ект палявання. Здабываецца мясцовым насельніцтвам дзеля трывалай шкуры і зубоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]