Трыр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Трыр
ням.: Trier
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
16 да н.э.[1]
Плошча
117,14 км²
Вышыня цэнтра
124 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
103 396 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0651
Паштовы індэкс
54290, 54292, 54293, 54294, 54295, 54296
Аўтамабільны код
TR
Афіцыйны сайт
trier.de (ням.)
Трыр на карце Германіі
Трыр (Германія)
Трыр
Трыр (Германія)
Трыр

Трыр (ням.: Trier) — горад у Германіі, на захадзе зямлі Рэйнланд-Пфальц, «Паўночны Рым». Размешчаны на берагах ракі Мозель, непадалёк ад Люксембурга. Найстарэйшы горад краіны, заснаваны ў 16 годзе да н.э. рымскім імператарам Актавіянам Аўгустам побач са свяцілішчам племя трэвераў, адкуль і пайшла назва горада — «Аўгуста Треверарум» (лац.: Augusta Treverorum).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першае паселішча тут было заснавана рымскім імператарам Аўгустам у 16 да н.э. як ваенны лагер на тэрыторыі гальскага племя трэвераў і таму называлася Аўгуста Трэвераў. Неўзабаве калонія ператварылася ў важны гандлёвы цэнтр. Свайго росквіту Трыр дасягае ў II стагоддзі. Быў галоўным населеным пунктам рымскай правінцыі Галія Белгіка, потым усёй прэфектуры Галія. Перажыўшы першы напад алеманаў, Трыр паступова ператвараецца ў імператарскую рэзідэнцыю, званую «Паўночны Рым». Заваяванне Трыра франкамі каля 475 года стала адным з сведчанняў заходу рымскай імперыі.

3 ІХ ст. цэнтр архібіскупства. Паміж 1160 і 1190 атрымаў гарадское права. У XV ст. вольны імперскі горад, У 14731797 гг. тут існаваў універсітэт. 3 1794 уладанне Францыі, галоўны горад (да 1814) французскага дэпартамента Саар. У 1815 годзе далучаны да Прусіі (Германія). У Другую сусветную вайну значна разбураны. Пасля вайны ў складзе французскай зоны акупацыі Германіі, з 1949 года ў ФРГ.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Прамысловасць: вінаробчая, металаапрацоўчая, электра-тэхнічная, тэкстыльная, абутковая. Цэнтр раёна вінаградарства і вінаробства.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Вузел чыгунак і аўтадарог.

Навука, адукацыя, культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічае Трырскі ўніверсітэт. Музеі: зямлі Рэйнланд, Епіскапскі.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурныя помнікі:

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]