Тувалу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У гэтага паняцця ёсць іншыя значэнні астравы Тувалу і тувалу, народ.
Тувалу
Tuvalu
Герб Тувалу
Сцяг Тувалу Герб Тувалу
Гімн: «Tuvalu mo te Atua (Тувалу для Усемагутнага)»
Дата незалежнасці 1 кастрычніка 1978
Афіцыйная мова тувалу, англійская
Сталіца атол Фунафуці
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Кароль
Генерал-губернатар
Карл III
Тафіга Фалані
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
191-я ў свеце
26 км²
0
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

10544 чал. (224-я)
468 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$36 млн
$3 400
Этнахаронім тувалу
Валюта долар Тувалу
Інтэрнэт-дамен .tv
Код ISO (Alpha-2) TV
Код ISO (Alpha-3) TUV
Код МАК TUV
Тэлефонны код +688
Часавыя паясы UTC+12

Тува́лу (англ.: Tuvalu) — малая астраўная дзяржава на аднайменных астравах у Ціхім акіяне. Агульная плошча — 26 км². Насельніцтва — 10544 чал. (2011 г.). Сталіца — атол Фунафуці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Згодна паданням, астравы былі населены толькі ў II тыс. н. э. палінезійцамі з Самоа і Тонга. Аднак археалагічныя знаходкі, зробленыя ў адной з падводных пячор на востраве Нануманга ў 1986 г., сведчаць пра тое, што Тувалу была населены людзьмі ўжо некалькі тысяч гадоў таму.

Адкрыццё астравоў еўрапейскімі мараплаўцамі расцягнулася ад 1568 г. да 1827 г. У 1819 г. ім была дадзена агульная назва астравы Эліс. Аднак з-за таго, што тут не было каштоўных прыродных рэсурсаў, еўрапейская каланізацыя пачалася адносна поздна. У 1862 і 1865 гг. некалькі сот тубыльцаў стала ахвярай перуанскіх гандляроў рабамі. З 1862 г. сярод астравіцян пачалі сяліцца міссіянеры і прадстаўнікі гандлёвых кампаній.

У 1892 г. быў усталяваны брытанскі пратэктарат. У 1916 г. была створана калонія Астравы Гілберта і Эліс.

Пад час II Сусветнай вайны на астравах Тувалу базіраваліся амерыканскія ваенныя, якія вялі баявыя дзеянні з японцамі, што захапілі суседнія астравы Гілберта. Гэта паспрыяла далейшаму пранікненню еўрапейскай культуры ў асяроддзе астравіцян.

У 1974 г. мясцовае насельніцтва прагаласавала за аддзяленне ад астравоў Гілберта, дзе пазней была створана дзяржава Кірыбаці. У 1975 г. астравы і народ афіцыйна атрымалі назву Тувалу («дзевяць разам» — па колькасці адзіночных астравоў і атолаў). Была створана асобная калонія з шырокім правам на самакіраванне.

1 кастрычніка 1978 г. абвешчана незалежнасць Тувалу.

5 верасня 2000 г. Тувалу атрымала членства ААН.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Складаецца з 3 асобных астравоў і 6 атолаў на поўдні Ціхага акіяна, якія маюць каралавае паходжанне. Найвышэйшая кропка дасягае ўсяго 4,6 м.

Атолы і некаторыя астравы маюць унутраныя лагуны. Калі плошча сушы ўсяго 26 км², то разам з лагунамі яны складаюць 494 км².

Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя колькасць ападкаў — 3000 мм у год. Сярэднегадавая тэмпература вагаецца ад 26 да 32° C. Трапічныя цыклоны часцяком выклікаюць істотныя страты, у тым ліку чалавечыя ахвяры.

Флора і фаўна адносна бедныя.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Агульная колькасць — 10544 чал. (2011 г.). Усё насельніцтва складае адзіную нацыю тувалуанцаў (Tuvaluans). Аднак большасць жыхароў мае палінезійскае паходжанне і складае этнас — тувалу. Насельнікі атола Нуі — маюць мікранезійскае паходжанне і складаюць самастойную этнічную групу (каля 4 %). Усяго некалькі тувалуанцаў — выхадцы з краін Еўропы і Азіі.

Узроставая і полавая структура (2005 г.):

  • 0-14 гадоў: 30,8 % (мужчыны 1823/жанчыны 1756)
  • 15-64 гадоў: 64,2 % (мужчыны 3620/жанчыны 3847)
  • 65 і болей гадоў: 5,1 % (мужчыны 229/жанчыны 361)

У сярэднім, на 1 жанчыну прыходзілася 0,95 мужчын. Сярэдняя працягласць жыцця — 68,01 гадоў, у тым ліку мужчын — 65,79 гадоў, жанчын — 70,33 гадоў (2005 г.).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]