Туонэ Удайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Туонэ Удайна
Tuone Udaina
Фатаграфія Туонэ Удайна
Фатаграфія Туонэ Удайна
Род дзейнасці паштальён, sexton
Дата нараджэння 27 верасня 1823(1823-09-27)
Месца нараджэння Крк
Дата смерці 10 чэрвеня 1898(1898-06-10) (74 гады)
Месца смерці Крк
Грамадзянства
Падданства  Аўстрыйская імперыя  Аўстра-Венгрыя

Туонэ Удайна (далм. Tuone Udaina), італьянізаванае імя Антоніа Удзіна (італ.: Antonio Udina) — апошні носьбіт далмацінскай мовы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Туонэ нарадзіўся на востраве Велья (зараз востраў Крк, Харватыя) і служыў для лінгвістаў інфармантам мовы сваіх бацькоў, так званага вельоцкага дыялекта далмацінскай мовы, хаця ён не быў яе носьбітам у дакладным сэнсе гэтага слова. З-за рэзкага звужэння выкарыстання мовы далмацінская ўжо не была яго роднай мовай, і ён навучыўся ёй пазней, слухаючы паўсядзённыя зносіны бацькоў, а сам у школе, а потым і ў паўсядзённых зносінах выкарыстоўваў венецыянскі дыялект італьянскай мовы, бо пасля XV стагоддзя далмацінцы падвяргаліся масавай італьянізацыі, у гарадах стаўшы часткай групы так званых далмацінскіх італьянцаў[it], а ў сельскай мясцовасці — харватызацыі[en], стаўшы часткай харвацкага этнаса. Акрамя таго, да 1897 года, калі з ім працавалі лінгвісты, Туонэ ўжо 20 гадоў як не чуў далмацінскай гаворкі, больш за тое, ён амаль аглух і яго зубы выпалі. Удайна працаваў цырульнікам, яго далмацінская мянушка была Бурбур («цырульнік»). 10 чэрвеня 1898 года Удайна загінуў пры выбуху анархісцкай бомбы падчас дарожных работ; з яго смерцю далмацінская мова вымерла.

Навуковыя даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Турынскі лінгвіст Матэа Бартолі, які працаваў з Удайнай перад яго смерцю, запісаў са словаў Удайны каля 2800 слоў і разнастайных гісторый жыцця яго сям’і. У 1906 годзе апублікаваў свае даследаванні, першапачаткова напісаныя па-італьянску, у доктарскай дысертацыі, складзенай па-нямецку і абароненай у Венскім універсітэце Аўстра-Венгрыі пад назвай: «Далмацінская мова: старажытнараманскія моўныя рэлікты ад Веллі да Рагузы і іх месца ў Апеніна-Балканскай Раманіі» (ням.: Dalmatische: altromanische Sprachreste von Veglia bis Ragusa und ihre Stellung in der Apennino-Balkanischen Romania). Італьянскі рукапіс неўзабаве быў знішчаны падчас пажару, а нямецкая дысертацыя была зноў перакладзена на італьянскую мову толькі ў 2001 годзе.