Тура (рака)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тура
Тура ў Цюмені
Тура ў Цюмені
Характарыстыка
Даўжыня 1030 км
Басейн 80 400 км²
Расход вады 181 м³/с (каля горада Цюмень)
Вадацёк
Выток Урал
 • Месцазнаходжанне Сярэдні Урал
 • Каардынаты 58°23′33,80″ пн. ш. 59°22′53,50″ у. д.HGЯO
Вусце Табол
 • Вышыня 42 м
 • Каардынаты 57°12′38,50″ пн. ш. 66°57′10,90″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Табол → Іртыш → Об → Карскае мора

Краіна
Рэгіёны Свярдлоўская вобласць, Цюменская вобласць
Код у ДВР 14010501212111200004350
Басейн Туры
Басейн Туры
physical
Тура (рака)
Тура (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тура́рака ў Свярдлоўскай і Цюменскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Табол (прыток Іртыша).

Даўжыня Туры 1030 км. Плошча вадазбору 80 400 км². Сярэднегадавы расход вады каля горада Цюмень 181 м³/с. Суднаходная на адлегласці 635 км ад вусця.

Рака пачынаецца на Сярэднім Урале, працякае па Заходне-Сібірскай раўніне. На рацэ 3 вадасховішчы і Верхатурская ГЭС. Асноўныя прытокі: Салда, Тагіл, Ніца, Пышма, Актай.

На рацэ гарады: Верхняя Тура, Ніжняя Тура, Верхатур’е, Турынск, Цюмень.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 34. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 436. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]