Тэадор Шван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тэадор Шван
ням.: Allemande
Дата нараджэння 7 снежня 1810(1810-12-07)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 11 студзеня 1882(1882-01-11)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці біёлаг, урач, фізіёлаг, выкладчык універсітэта, батанік
Навуковая сфера заалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тэадор Шван (ням.: Theodor Schwann; 7 снежня 1810, г. Нойс, Германія14 студзеня 1882) — нямецкі біёлаг, гістолаг і фізіёлаг, стваральнік клетачнай тэорыі. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1879), Парыжскай АН (1879), Бельгійскай АН (1841).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучань І. П. Мюлера. Скончыў Бонскі ўніверсітэт (1833). 3 1834 у Анатамічным музеі Берлінскага ўніверсітэта. Прафесар Лувенскага (з 1839) і Льежскага (1848—80) універсітэтаў (Бельгія).

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя працы па фізіялогіі стрававання (адкрыў у 1836 фермент пепсін), гісталогіі, анатоміі нервовай сістэмы. На аснове ўласных даследаванняў, прац М. Я. Шлейдэна і іншых вучоных у творы «Мікраскапічныя даследаванні аб адпаведнасці ў структуры і росце жывёл і раслін» (1839) сфармуляваў палажэнні аб утварэнні клетак і клетачнай будове арганізмаў.

Зноскі

  1. а б Theodor Schwann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Theodor Ambrose Hubert Schwann // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]