Тэатр абсурду

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэатр абсурду, драма абсурду (лац. absurdus — недарэчны) — плынь у заходнееўрапейскай драматургіі і тэатры другой паловы ХХ ст.

Для драматургіі абсурду ўласцівы адсутнасць яснага сюжэту і распрацаваных характараў персанажаў, песімістычнае светаўспрыманне, адчуванне трагізму і адчужанасці чалавека ў недасканалым свеце, успрыманне рэчаіснасці як чагосьці пазбаўленага ўнутранага сэнсу і прычынных сувязей, гратэскна-камічная дэманстрацыя абсурднасці і бессэнсоўнасці чалавечага быццця. Найбольш вядомыя творы — «У чаканні Гадо» Сэмюэла Бекета, «Лысая спявачка» Эжэна Іанеска.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э.С. Дубянецкі; Маст. А.А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6