Тэдзі (кінапрэмія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Тэдзі» (ням.: Teddy) — спецыяльная ўзнагарода Берлінскага кінафестывалю, якая ўручаецца найлепшым фільмам, паказаным у рамках агляду, якія закранаюць праблемы гомасексуальных людзей.

Прэмія заснавана ў 1987 годзе нямецкімі кінематаграфістамі Віландам Шпекам і Манфрэдам Зальцгеберам[1] і з тых часоў уручаецца штогод. Першымі прызёрамі сталі цяпер сусветна вядомыя рэжысёры Гас Ван Сент і Педра Альмадовар, першым узнагароджаным фільмам — «Закон жадання». У 1990 годзе адбыўся першы банкет у рамках цырымоніі ўзнагароджання, які прайшоў у берлінскім гей-цэнтры SchwuZ. І толькі ў 1992 годзе Берлінскі кінафестываль афіцыйна зацвердзіў «Тэдзі» сваёй праграмнай часткай.

У наш час узнагарода прысуджаецца міжнародным журы з дзевяці чалавек у трох намінацыях: «найлепшы кароткаметражны фільм», «найлепшы мастацкі фільм» і «найлепшы дакументальны фільм». Сярод уладальнікаў «Тэдзі» такія рэжысёры як Дэрэк Джармен[2], Себасцьен Ліфшыц, Лукас Мудысан, Франсуа Азон і Тод Хейнс[2]. У 2007 годзе таксама быў заснаваны прыз сімпатый гледачоў «Тэдзі».

Зноскі

  1. Петербургский ЛГБТ-кинофестиваль получил награду Teddy Award(недаступная спасылка). Росбалт. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2013. Праверана 27 лютага 2013.
  2. а б Argentine film takes top Teddy award as Berlinale prizes approach(недаступная спасылка). The Local  (англ.). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2013. Праверана 27 лютага 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]