Уастэкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каменныя скульптуры ўастэкаў

Уастэ́кі, або ўаштэ́кі (ісп.: Huastecos, Huaxtecos) — індзейскі народ у Мексіцы, які адносіцца да моўнай групы мая. Насяляе паўночную частку ўсходняга ўзбярэжжа краіны, на поўнач ад тэрыторый татанакаў. Уастэкам, аднак, не былі вядомы ні ўласная пісьменнасць, ні каляндар, ні архітэктурныя элементы, тыповыя для астатніх народаў мая. На гэтай падставе даследчыкі мяркуюць, што іх аддзяленне ад іншых роднасных ім народаў адбылося даволі рана.

Ацтэкі лічылі ўастэкаў дрэнна апранутымі варварамі, якія, аднак, былі дасведчанымі ў вядзьмарстве. У ваенных паходах ацтэкаў уастэкі супрацьпастаўлялі сябе як адважныя і жорсткія воіны. Яны ваявалі голымі і ў якасці трафеяў адразалі загінуўшым ворагам галовы. Ацтэкам, а пасля і іспанцам, ніколі не ўдавалася поўнае заваяванне гэтага народа. Архітэктура ва ўастэкаў была вельмі простая і немудрагелістая. Адной з яе характарыстык з'яўляюцца круглыя ​​падмуркі ці дамы з акругленымі вугламі.

Прыблізна ў 1450 годзе ўастэкі былі заваяваны ацтэкскім войскам пад камандаваннем Мактэсумы I. З гэтага часу яны былі абавязаны выплачваць Тэначтытлану даніну, але ім дазволілі захаваць значную ступень незалежнасці ў самакіраванні. Уастэкі былі заваяваны іспанцамі паміж 1519 і 1530-мі гадамі. З прыходам рымскай каталіцкай царквы іх прымусілі насіць вопратку.

Сёння ў штатах Веракрус і Сан-Луіс-Патасі жыве каля 60 тысяч уастэкаў, якія займаюцца галоўным чынам земляробствам.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ariel de Vidas, A. 2003. «Ethnicidad y cosmologia: La construccion cultural de la diferencia entre los teenek (huaxtecos) de Veracruz», in UNAM, Estudios de Cultura Maya. Vol. 23.
  • Campbell, L. and T. Kaufman. 1985. «Maya linguistics: Where are we now?,» in Annual Review of Anthropology. Vol. 14, pp. 187–98
  • Dahlin, B. et al. 1987. «Linguistic divergence and the collapse of Preclassic civilization in southern Mesoamerica». American Antiquity. Vol. 52, No. 2, pp. 367–82.
  • INAH. 1988. Atlas cultural de Mexico: Linguistica. Mexico City: Instituto Nacional de Antropologia e Historia.
  • Kaufman, T. 1976. "Archaeological and linguistic correlations in Mayaland and associated areas of Mesoamerica, " in World Archaeology. Vol. 8, pp. 101–18
  • Malstrom, V. 1985. «The origins of civilization in Mesoamerica: A geographic perspective», in L. Pulsipher, ed. Yearbook of the Conference of Latin Americanist Geographers. Vol. 11, pp. 23–29.
  • Ochoa, L. 2003. «La costa del Golfo y el area maya: Relaciones imaginables o imaginadas?», in UNAM, Estudios de Cultura Maya. Vol. 23.
  • Robertson, J. 1993. «The origins and development of Huastec pronouns.» International Journal of American Linguistics. Vol. 59, No. 3, pp. 294–314
  • Stresser-Pean, G. 1989. «Los indios huastecos», in Ochoa, L., ed. Huastecos y Totonacas. Mexico City: CONACULTA.
  • Vadillo Lopez, C. and C. Riviera Ayala. 2003. «El trafico maratimo, vehiculo de relaciones culturales entre la region maya chontal de Laguna de Terminos y la region huaxteca del norte de Veracruz, siglos XVI—XIX», in UNAM, Estudios de Cultura Maya. Vol. 23.
  • Wilkerson, J. 1972. Ethnogenesis of the Huastecs and Totonacs. PhD dissertation, Department of Anthropology and Archaeology, Tulane University, New Orleans.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]