Убангі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Убангі
Характарыстыка
Даўжыня 2272 км
Басейн 754 830 км²
Расход вады ад 1 000 да 14 000 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне сутокі рэк Уэле і Мбому
 • Каардынаты 4°07′23″ пн. ш. 22°26′07″ у. д.HGЯO
Вусце рака Конга
 • Месцазнаходжанне за 90 км ад горада Мбандака
 • Каардынаты 0°30′39″ пд. ш. 17°42′30″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма рака Конга

Краіны
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уба́нгі (англ.: Ubangi River, Oubangui River[1]) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, буйнейшы[2] правы прыток ракі Конга.

Даўжыня ракі 2272[2] км, ад вытока ракі Уэле — 3402[2] км. Плошча вадазбору 754 830[2] км². Сярэдні расход вады ў вусці 5936[2] м³/с. Расход вады вагаецца ад 1000 м³/с у лютым—красавіку да 14 000 м³/с. Шырыня рэчышча ад 2,5 да 4 км[2]. Глыбіня каля вусця 11[2] м. Сілкаванне ракі пераважна дажджавое.

Вадацёк[правіць | правіць зыходнік]

Рака бярэ пачатак на мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга каля горада Джакама пры сутоках рэк Мбому і Уэле. Першыя 370 км рака цячэ ў заходнім напрамку, затым шырокай пятлёй паварочвае на паўднёвы захад, працякае затым праз сталіцу Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікі горад Бангі. Праз 100 км пасля Бангі Убангі ўтварае натуральную мяжу паміж ужо названымі дзяржавамі і з гэтага месца да вусця цячэ на ўсім працягу мяжы паміж Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Рэспублікай Конга. Убангі ўпадае ў Конга за 550 км ніжэй па цячэнні ад Бангі і за 90 км да паўднёвага захаду ад горада Мбандака. Пры ўпадзенні ў Конга ўтварае дэльту шырынёй 12[3] км. На рацэ вадаспады Элефан, Газбангі, Буалі і інш., а таксама парогі[2]. Рака суднаходная на працягу 650 км (да горада Бангі), у час высокага ўзроўню вады — да месца зліцця вытокаў[3].

Прытокі[правіць | правіць зыходнік]

Буйнейшыя прытокі:

  • правыя — Нуабале, Ібенга, Лабайе, Кота, Мпока;
  • левыя — Гіры, Луа[2].

Зноскі

  1. Ubangi River // Encyclopædia Britannica (англ.)
  2. а б в г д е ё ж з Убанги // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org
  3. а б Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 490. — 671 с. с илл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • География. Современная иллюстрированная энциклопедия. — М.: Росмэн. Под редакцией проф. А. П. Горкина. 2006. (руск.)
  • Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. 2006. (руск.)
  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 490. — 671 с. с илл. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]