Узброеныя сілы Сірыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Узброеныя сілы Сірыі
Сцяг УС Сірыі.
Гады існавання з 1946 года
Краіна Сцяг Сірыі Сірыя
Тып Узброеныя сілы
Складаецца з
Колькасць 142 000 чалавек[1]
Удзел у Араба-ізраільскі канфлікт, Грамадзянская вайна ў Сірыі
Камандзіры
Дзеючы камандзір Башар Асад (галоўнакамандуючы), Алі Абдула Аюб (міністр абароны)

Сірыйскія арабскія ўзброеныя сілы (араб. القوات المسلحة العربية السورية‎‎) — ваенная арганізацыя Сірыйскай Арабскай Рэспублікі, прызначаная для абароны дзяржавы ад знешніх пагроз і падтрымання яе тэрытарыяльнай цэласнасці. Па канстытуцыі краіны вярхоўным галоўнакамандуючым узброеных сіл з’яўляецца прэзідэнт. Узброеныя сілы Сірыі сфарміраваны пасля атрымання незалежнасці ў 1946 годзе, і з таго часу ўдзельнічалі ў шматлікіх знешніх канфліктах (галоўным чынам з Ізраілем), а таксама ваенных пераваротах унутры самой краіны.

Агульная інфармацыя[правіць | правіць зыходнік]

Галоўнакамандуючы УС Сірыі — прэзідэнт Сірыі Башар Асад.

Ваенная служба ў сірыйскай арміі ажыццяўляецца па прызыву. Юнакі прызываюцца ў войска на 18[2] месяцаў пасля дасягнення імі 18 гадоў пры ўмове, што ў юнака ёсць браты; у адваротным выпадку ён лічыцца карміцелем сям’і і не ідзе ў вайскоўцы.

Ваенны бюджэт, па стане на 2005 год — 0,858 — 1,0 млрд долараў ЗША, што складае да 5,9 % ВУП.

Сірыйскія УС сур’ёзна пацярпелі і былі фактычна разбураны падчас грамадзянскай вайны ў Сірыі, у выніку якой іх колькасць скарацілася больш чым на палову ад даваеннага складу ў 325 тысяч чалавек да 142 500 на люты 2018 года[1]. З мэтай падтрымкі дзеянняў УС быў створаны шэраг такіх ваенізаваных арганізацый, як Нацыянальныя сілы абароны.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Сухапутныя войскі[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць — 105 тыс. чалавек (2018). У сябе ўключаюць 5 армейскіх карпусоў, 12 дывізій (3 механізаваных, 6 танкавых, 2 спецпрызначэння (11 палкоў спецназа + асобны танкавы полк), 1 мехдыв рэспубліканскай гвардыі), 13 асобных брыгад (2 пяхотных, памежнай аховы, 2 ракетныя (з ТРК «Точка» і «Луна»), ракетная берагавой абароны, 2 артылерыйскія, 2 супрацьтанкавыя), комплексы СПА. Рэзервы: штаб танкавай дывізіі, 2 танкавых, 31 пяхотны, 3 артылерыйскіх палкі[3][1].

ВПС[правіць | правіць зыходнік]

ВПС складаюцца асобных з эскадрылляў. Ваенная тэхніка па большай частцы вытворчасці часоў Халоднай вайны. На 2018 год у складзе ВПС лічацца[1]:

  • знішчальнікі: 34 МіГ-23МФ/МЛ/УМ 30 МіГ-29А/СМ/УБ;
  • знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі: 68 МіГ-21МФ, 9 МіГ-21У, 41 МіГ-23БН/УБ, 28 Су-22;
  • бамбардзіроўшчыкі: 11 Су-24;
  • транспартнікі: 3 Іл-76, 1 Ан-24, 6 Ан-26, 2 PA-31 Navajo, 4 Як-40, 2 Falcon 20 1 Falcon 900, 4 Ту-134Б-3.
  • навучальныя: 15 L-39;
  • ударныя верталёты: 24 Мі-25;
  • транспартныя верталёты: 26 Мі-17, 27 Мі-8, 28 SA342L Gazelle.

СПА[правіць | правіць зыходнік]

Сірыйскія СПА абсталяваны расійскай зброяй. На ўзбраенні знаходзіцца звыш за 900 ЗРК і больш за 4000 зенітных гармат калібра 23—100 мм. 300 сірыйскіх ЗРК прыпадае на С-75 «Дзвіна» і С-75М «Волга», 200 «Куб», 140 — на С-125 «Нява» і С-125М «Пячора», 60 «Аса».

Згодна з супярэчлівымі звесткамі ў расійскіх СМІ:

  • Усе гэтыя сістэмы не ўяўляюць сур’ёзнай пагрозы[4] для сучаснай авіяцыі краін НАТА.
  • Існуюць і супрацьлеглыя ацэнкі[5][6].
  • Для НАТА небяспечныя толькі стацыянарныя комплексы далёкага радыуса дзеяння С-200 «Ангара» і С-200В «Вега», а таксама самаходныя ЗРК сярэдняй далёкасці «Бук»[7].

Істотным стрымліваючым фактарам для арміі Сірыі з’яўляецца жаданне захаваць баяздольнасць ВПС і СПА для стрымлівання масіраваных нападаў, пры гэтым па сутнасці ігнаруючы малыя атакі з паветра з мэтай схаваць рэальныя баявыя магчымасці; аналагічна ўжываліся СПА і ВПС Югаславіі ў вайне супраць НАТА, што дазволіла захаваць баяздольнасць да канца вайны.

На сённяшні дзень асноўным стрымліваючым фактарам пры масіраванай агрэсіі з паветра з’яўляецца не сіла і нават не тэхнічнае дасканаласць, а як раз наяўнасць сістэм СПА. Варта заўважыць, што СПА Сірыі істотна навей і больш, чым сістэмы СПА Лівіі, Іраку або Югаславіі, таму і эфектыўнасць іх ужывання будзе іншая. Гэта значыць, што краінам антысірыйскай кааліцыі давядзецца правесці працяглую аперацыю для нейтралізацыі сістэмы супрацьпаветранай абароны[8].

Апалчэнне[правіць | правіць зыходнік]

Нацыянальныя сілы абароны — 100 000 чал. Астатнія — міліцыя, уключаючы замежных добраахвотнікаў — 50 000 чал[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]