Уйгурскае пісьмо

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Выява знатнай уйгурскай жанчыны з надпісам старауйгурскім пісьмом.

Уйгу́рскае пісьмо́, ці старо́е уйгу́рскае пісьмо́ — літарна-гукавое пісьмо, якім карыстаюцца цюркамоўныя народнасці Усходняга Туркестана.

Склалася на аснове сагдыйскага пісьма, якое ў сваю чаргу развілося з арамейскага пісьма.

Літары уйгурскага пісьма ішлі зверху ўніз, радкі — злева направа. Адрозніваліся розныя формы літар у залежнасці ад іх месца ў слове, а таксама кніжны почырк (у тэкстах рэлігійнай літаратуры) і скарапісны курсіў (дзелавыя паперы і інш.).

Першыя датаваныя помнікі вядомы з пачатку 8 ст. Пашырэнне атрымала ў 9—13 ст. у цюркскіх плямён, якія вызнавалі будыйскую рэлігію. Пасля прыняцця гэтымі народамі ісламу яно было выцеснена арабскім пісьмом, але ў будыйскіх манастырах уйгурскае пісьмо выкарыстоўвалі і ў 18 ст.

У 13 ст. уйгурскае пісьмо было запазычана манголамі, у якіх яно было пераўтворана ў мангольскае пісьмо. На аснове уйгурскага пісьма створана і маньчжурскае пісьмо.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Уйгурскае пісьмо // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 190. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Закиров Р. У. Уйгурское письмо // Лингвистический энциклопедический словарь. — М.: «Советская энциклопедия», 1990.
  • Малов С. Е. Памятники древнетюркской письменности. — М.; Л., 1951.
  • Павленко Н. А. История письма. 2 изд. — Мн., 1987.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]