Уйгурская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уйгурская мова
Саманазва ئۇيغۇرچە, Уйғурчә
Краіны Кітай, Казахстан і інш.
Рэгіёны Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён
Агульная колькасць носьбітаў ~10 млн[1][2]
Рэйтынг 98
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Алтайскія мовы

Цюркская галіна
Карлукская група
Карлукска-харэзмійская падгрупа
Пісьменнасць арабскі алфавіт, кірыліца (уйгурскае пісьмо)
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 уйг 715
ISO 639-1 ug
ISO 639-2 uig
ISO 639-3 uig
WALS uyg
Ethnologue uig
ABS ASCL 4305
IETF ug
Glottolog uigh1240
Вікіпедыя на гэтай мове

Уйгурская мова, ці новауйгурская мова (саманазва ئۇيغۇرچە) — цюркская мова, родная мова уйгураў, распаўсюджаная ў Цэнтральнай Азіі.

Сучасная уйгурская мова сфарміравалася ў першай палавіне XX на аснове сярэдневяковай пісьмовай чагатайскай мовы і мясцовых цюркскіх гутарковых моў паўночна-заходняй часткі сучаснага Кітая (турфанскай, кашгарскай, ілійскай і інш.). Не з'яўляецца прамым нашчадкам старажытна-уйгурскай мовы.

Мае афіцыйны статус у Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР.

Падзяляецца на 3 буйныя дыялекты. Большасць уйгураў карыстаюцца алфавітам на арабскай графічнай аснове. Уйгуры ў былых рэспубліках СССР — на аснове лацініцы і кірыліцы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
ئۇيغۇرچە ۋىكىپىدىيە уйгурскай