Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Мацкевіч
Сцяг Старшыня КДБ РБ Сцяг
20 снежня 1995 — 27 лістапада 2000
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Сяргей Лінг
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Уладзімір Ягораў
Пераемнік Леанід Ерын

Нараджэнне 1 сакавіка 1947(1947-03-01) (77 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць ваенны, дыпламат
Месца працы
Ваенная служба
Род войскаў Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
Званне
Генерал-лейтэнант
Генерал-лейтэнант
Узнагароды

Уладзімір Аляксандравіч Мацкевіч (нар. 1 сакавіка 1947, Мар’іна Горка) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (1995—2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 1 сакавіка 1947 года ў г. п. Мар’іна Горка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1970 г. скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «хімічная тэхналогія перапрацоўкі нафты і газу». У 1970—1973 гг. працаваў інжынерам-тэхнолагам, начальнікам устаноўкі гідравычышчэння дызельных паліваў нафтаперапрацоўчага завода ў г. Мазыр. У 1973—1976 гг. — другі, затым першы сакратар Мазырскага ГК камсамола, другі сакратар Гомельскага АК камсамола.

У 1978 годзе скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ[ru] пры Савеце міністраў СССР. У органах дзяржбяспекі з 1976 г. Мінуў усе прыступкі, пачынаючы з аперпрацаўніка. У 1982—1985 — начальнік Наваполацкага гараддзела УКДБ БССР па Віцебскай вобласці, з 1985 — намеснік начальніка аддзела, начальнік аддзела 4-га ўпраўлення КДБ БССР. У 1990—1994 — намеснік начальніка, начальнік УКДБ Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці. У 1994—1995 — начальнік УКДБ Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці.

З 20 снежня 1995 г. па лістапад 2000 — старшыня КДБ РБ.

Указам А. Лукашэнкі ад 13 ліпеня 2001 года У. Мацкевіч быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь у Саюзнай Рэспубліцы Югаславія[1]. 4 ліпеня 2002 года быў прызначаны таксама паслом у Босніі і Герцагавіне па сумяшчальніцтве[2]. Змешчаны з гэтых пасад быў 3 студзеня 2008 года[3].

У пачатку 2008 года Уладзімір Мацкевіч вяртаўся ў Мінск, праз пэўны час ізноў пераехаў у Маскву, дзе працаваў дарадцам генеральнага дырэктара буйной расійскай кампаніі «Совкомфлот». Цяпер працуе дарадцам кампаніі «Газпромнефть» у Мінску.

Званне — генерал-лейтэнант (1999)[4].

КДБ РБ[правіць | правіць зыходнік]

Уладзімір Мацкевіч узначальваў Камітэт дзяржбяспекі Беларусі з 20 снежня 1995 года па 27 лістапада 2000 года[5][6]. Незадоўга да сваёй адстаўкі — 22 лістапада 2000 года — генерал-лейтэнант У. Мацкевіч падпісаў пастанову аб ужыванні прэвентыўнага затрымання тэрмінам на 30 дзён у дачыненні да камандзіра воінскай часці № 3214 Дзмітрыя Паўлічэнкі. Вось радкі з гэтага дакумента:

" У матэрыялах аператыўнай распрацоўкі маюцца пэўныя даныя аб тым, што Паўлічэнка Дзмітрый Валер’евіч з’яўляецца арганізатарам і кіраўніком злачыннай групы, якая займаецца выкраданнямі і фізічным знішчэннем грамадзян. У прыватнасці, кіраваная Паўлічэнкам Д. В. злачынная група, датычная да забойства 5 жніўня 2000 г. Самойлава Г. В., лідара незарэгістраванай Беларускай рэгіянальнай арганізацыі «РНЕ», а таксама да забойстваў іншых асоб. Прымаючы да ўвагі, што знаходжанне Паўлічэнкі Д. В. на волі можа прывесці да здзяйснення ім і членамі ўзначаленай ім злачыннай групы іншых асабліва небяспечных гвалтоўных злачынстваў, кіруючыся пунктам 1.8 Дэкрэта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 кастрычніка 1997 г «Аб неадкладных мерах па барацьбе з тэрарызмам і асоба небяспечнымі гвалтоўнымі злачынствамі» пастанавіў ужыць у дачыненні Паўлічэнкі Дзмітрыя Валер’евіча… прэвентыўнае затрыманне тэрмінам на 30 (трыццаць) сутак
"

Дзмітрый Паўлічэнка быў арыштаваны па загадзе Генеральнага пракурора Алега Бажэлкі, але праз суткі вызвалены з унутранай турмы КДБ па асабістым загадзе Лукашэнкі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Некалькі гадоў таму У. Мацкевіч перанёс рак, яму зрабілі аперацыю ў Германіі, куды ён ездзіць рэгулярна, кожныя паўгады на даследаванне.

Зноскі

  1. Указ Президента Республики Беларусь от 13 июля 2001 г. № 385 «О назначении В. А. Мацкевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Союзной Республике Югославия и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла»(недаступная спасылка) (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 4 июля 2002 г. № 358 «О назначении В. А. Мацкевича Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Боснии и Герцеговине» (руск.)
  3. Указ Президента Республики Беларусь от 3 января 2008 г. № 5 «Об освобождении В. А. Мацкевича от должности Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Союзной Республике Югославия, Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Боснии и Герцеговине по совместительству» (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 23 февраля 1999 г. № 110 «О присвоении В. А. Мацкевичу воинского звания генерал-лейтенанта»(недаступная спасылка) (руск.)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 20 декабря 1995 г. № 509 «О назначении В. А. Мацкевича Председателем Комитета государственной безопасности Республики Беларусь» (руск.)
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 27 ноября 2000 г. № 625 «Об освобождении В. А. Мацкевича от должности Председателя Комитета государственной безопасности Республики Беларусь» (руск.)
  7. Былы старшыня КДБ Уладзімір Мацкевіч працуе ў Маскве
  8. Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26 февраля 1997 г. № 127 «О награждении В. А. Мацкевича Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • В. Н. Надтачаев / Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1