Уладзімір Аляксеевіч Сапрыкін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Аляксеевіч Сапрыкін
руск.: Владимир Алексеевич Сапрыкин
Дата нараджэння 24 жніўня 1916(1916-08-24)
Месца нараджэння
Дата смерці 24 красавіка 1990(1990-04-24) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 1939—1943
Званне капітан
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Аляксандра Неўскага Ордэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Уладзі́мір Аляксе́евіч Сапры́кін (24 жніўня 191624 красавіка 1990) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

У. А. Сапрыкін нарадзіўся ў вёсцы Сухадол (Ліпецкая вобласць). Скончыў дзесяцігодку, рабфак, Варонежскі педагагічны інстытут. Працаваў настаўнікам у Варонежскай вобласці. У Чырвонай Арміі з 1939 года. У 1941 годзе скончыў Грозненскае ваеннае вучылішча. Камандаваў узводам, ротай, батальёнам. У кастрычніку 1941 г. У. А. Сапрыкін — памочнік начальніка штаба 845-га стралковага палка 303-й стралковай дывізіі[1].
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на 1-м Беларускім фронце. Батальён пад камандаваннем капітана Сапрыкіна вызначыўся ў баях за вёску Чырвоная Слабада Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці 1—3 снежня 1943 г. Батальён штодзень адбіваў да 12 контратак ворага. Апынуўшыся ў аблозе, капітан Сапрыкін выклікаў агонь артылерыі на сябе, быў цяжка паранены і трапіў у палон.

З 1946 года жыў у Канадзе. Працаваў партовым грузчыкам, змяніў шмат месц працы. У 1950-х гг. скончыў Політэхнічны ўніверсітэт у Таронта.

Памёр 24 красавіка 1990 г. і быў пахаваны на рускіх могілках у Таронта. У ліпені 1999 г. перапахаваны ў брацкай магіле на месцы бою каля вёскі Чырвоная Слабада.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Пазбаўленне і аднаўленне звання Героя Савецкага Саюза[правіць | правіць зыходнік]

25 жніўня 1977 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР Указ аб прысваенні звання Героя Совецкага Саюза Сапрыкину У. А. Сапрыкіну был адменены «в связи с ошибочным представлением». У выніку памылкі чалавека, працаваўшага з дакументамі ваеннапалонных, У. А. Сапрыкін быў абвінавачаны ў здрадзе і службе ў карных частках.
Пасля дадатковай праверкі Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1991 г. капітан Сапрыкін У. А. адноўлены ў званні Героя Савецкага Саюза[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]