Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў
Сцяг Міністр унутраных спраў Беларусі Сцяг
16 ліпеня 1990 — 25 студзеня 1994
Кіраўнік урада Вячаслаў Кебіч
Пераемнік Уладзімір Данько
Сцяг Старшыня КДБ РБ Сцяг
28 ліпеня 1994 — снежань 1995
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Чыгір
Папярэднік Генадзь Лавіцкі
Пераемнік Уладзімір Мацкевіч

Нараджэнне 7 лістапада 1939(1939-11-07)
Смерць 4 кастрычніка 2016(2016-10-04) (76 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасць беларус
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Ваенная служба
Званне
Генерал-палкоўнік
Генерал-палкоўнік
Узнагароды
Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана», Беларусь
Медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана», Беларусь

Уладзімір Дзям’янавіч Ягораў (7 лістапада 1939, в. Рэчыца Чэрыкаўскі раён Магілёўскай вобласці, БССР — 4 кастрычніка 2016, Мінск, Беларусь) — Старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь (1994—1995), дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996), дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (1996—2000).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Беларус. У 1967 годзе скончыў (завочна) Магілёўскі педагагічны інстытут па спецыяльнасці гісторыя, у 1979 годзе — Вышэйшую школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага.

Працоўную дзейнасць пачаў у 1958 годзе пасля заканчэння Рэспубліканскага культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай дырэктарам Чэрыкаўскага раённага Дома культуры, пасля да 1962 года праходзіў тэрміновую ваенную службу ў Савецкай Арміі. Быў на камсамольскай рабоце — інструктар Магілёўскага АК ЛКСМБ, 2-й, затым 1-ы сакратар Магілёўскага ГК ЛКСМБ, сакратар-загадчык аддзела прапаганды і культурна-масавай працы Магілёўскага АК ЛКСМБ, загадчык аддзела студэнцкай моладзі ЦК ЛКСМБ, старшыня Камітэта маладзёжных арганізацый БССР. З 1974 па 1977 год — сакратар ЦК ЛКСМБ.

У органах дзяржбяспекі з 1977 года — слухач Вышэйшай школы КДБ, затым намеснік начальніка аддзела КДБ пры СМ БССР.

У 1981 годзе накіраваны на працу ў органы ўнутраных спраў — начальнік УУС Брэсцкага аблвыканкама, першы намеснік Міністра ўнутраных спраў БССР, міністр унутраных спраў Латвійскай ССР, кіраўнік Прадстаўніцтва МУС СССР пры МУС ДРА, начальнік ГУУС на транспарце МУС СССР.

Першы міністр унутраных спраў незалежнай Рэспублікі Беларусь (19901994).

З ліпеня 1994 года па снежань 1995 года — старшыня КДБ Рэспублікі Беларусь.

З лютага 1996 па лістапад 2000 года — дэпутат ВС Рэспублікі Беларусь, старшыня Камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Знакам Пашаны, 15 медалямі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Егоров В. Д. Звезды и тернии Владимира Егорова. — Мн.: Бонем, 2003. — 183 с.
  • Егоров Владимир Демьянович // Генералы органов государственной безопасности Беларуси: краткий биографический справочник (1918—2001) / Авт.-сост. И. З. Юркин и др. — Мн.: Арнелла, 2001. — С. 49.
  • Надтачаев В. Н. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн., «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1