Уладзімір Леанідавіч Каткоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Леанідавіч Каткоўскі
Род дзейнасці блогер, грамадскі актывіст, вікіпедыст, спецыяліст у галіне інфарматыкі, журналіст
Дата нараджэння 19 чэрвеня 1976(1976-06-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 2007(2007-05-25) (30 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Сайт br23.net

Уладзімір Леанідавіч Каткоўскі (19 чэрвеня 1976, Мінск, Беларусь — 25 мая 2007, Прага, Чэхія) — беларускі блогер, дзеяч беларускай часткі інтэрнэту, заснавальнік беларускай Вікіпедыі.

Помнік на магіле У. Каткоўскага

«Сьветлая памяць выбітнаму Беларусу, які так шмат зрабіў і не пасьпеў зрабіць!»

 — эпітафія на магіле У. Каткоўскага

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў мінскай школе. У 1993 годзе з’ехаў у ЗША па праграме адукацыйнага абмену «Акт у падтрымку свабоды». Скончыў Амерыканскі універсітэт у Балгарыі (Благаеўград) па спецыяльнасці «інфарматыка». Працаваў камп’ютарным спецыялістам у Будапешце (Фонд Сораса), пасля ў Франкфурце-на-Майне. З 2002 года працаваў у беларускай рэдакцыі «Радыё Свабода». 16 чэрвеня 2006 трапіў у аўтамабільную катастрофу разам са сваёй жонкай Ёнадай. З таго часу знаходзіўся ў глыбокай коме. Памёр 25 мая 2007 года, праз амаль год пасля катастрофы. Пахаваны на могілках «Пятроўшчына» ў Мінску.

Дзейнасць у беларускім Сеціве[правіць | правіць зыходнік]

У сеціве быў вядомы пад псеўданімамі rydel23 і BR23, а таксама bielarecki, bielarecki1 i bielarecki101.

Сярод найважнейшых ягоных пачынанняў:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]