Уладзімір Міхайлавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Уладзімір Міхайлавіч
Нарадзіўся 10 жніўня 1990(1990-08-10) (33 гады)
Грамадзянства
Рост 193 см[1]
Вага 93 кг[2][1]
Пазіцыя атакавальны абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2010 Морнар Бар[d]
2010 Астэндэ[d]
2010—2014 Будучнаст Падгорыца[d]
2014—2016 Walter Tigers Tübingen[d]
2016 С. Олівер Баварыя[d]
2016—2017 Ольдэнбург[d]
2017—2018 Астэндэ[d]
2018 Анвіль Улацлавак
2018—2019 Цмокі-Мінск
2019—2021 Акапі Алстар[d]
2021—2023 Морнар Бар[d]
2023—0000 Будучнаст Падгорыца[d]
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Уладзімір Міхайлавіч (нар. 10 жніўня 1990, Цэтынэ, Чарнагорыя) — чарнагорскі баскетбаліст. Выступае за нацыянальную зборную Чарнагорыі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаў сваю прафесійную кар’еру ў юніёрскай камандзе «Морнар Бару» ў 2007 годзе, але ужо на наступны сезон стаў гульцом асноўнай каманды, адначасна выступаючы і за другую. У «Морнары» гулец правёў у агульнай складанасці амаль 4 гады, пасля чаго перабраўся ў «Будучнасць» з Падгорыцы. Пасля першага сезону клуб падоўжыў пагадненне з абаронцам яшчэ на 3 гады. З «Будучнасцю» наш навічок тройчы выйграваў Кубак Чарнагорыі ды 4 разы рабіўся ўладальнікам залатых медалёў нацыянальнага першынству.

Па заканчэнні тэрміну кантракта перабраўся ў бельгійскі «Целенэт Астэндэ», але ўжо ў лістападзе змяніў прапіску. Паўтара сезону чарнагорац правёў у нямецкім «Вальтар Тайгерс». Потым былі «З.Олівер» з Вюрцбурга, «ЕВЕ Баскетс» з Альдэнбургу і вяртанне ў «Астэндэ».

У сезоне 2018 абаронца пачынаў у польскім «Анвіле». У 8 матчах чэмпіянату Польшчы гулец у сярэднім праводзіў 17.3 хвіліны на пляцоўцы, за якія набіраў 8.5 ачкоў, 2.6 падборы і 1.1. асісты. Статыстыка ў Лізе Чэмпіёнаў: 6 матчаў, 14.3 хвіліны, 5.3 ачка, 1.8 падборы і 1.2 асісты.

Катэгорыя:Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе У кастрычніку 2019 года падпісаў кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[3].

Зноскі