Універсітэт Мак-Гіла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Мак-Гіла
англ.: McGill University
Дэвіз лацінская мова
Заснаваны 1821
Рэктар Deep Saini[d][1]
Студэнты 31 081, 40 036 і 37 888[2]
Сайт mcgill.ca (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Бібліятэка для інжынераў імя Шуліха.
Бёрнсайд Хол, названы ў гонар сядзібы Мак-Гіла

Універсітэт Мак-Гіла (англ.: McGill University)  — найстарэйшы і вядомы ўніверсітэт Канады. Заснаваны ў 1821 годзе і адкрыты ў 1829 годзе ў Манрэалі (правінцыя Квебек, Канада). Памяшканні для ўніверсітэта (у той час Каледжа Макгіл) размясціліся ў сядзібе Бернсайда Плэйса, якая перайшла «Каралеўскаму інстытуту развіцця вучэння» разам з 10 000 фунтаў стэрлінгаў па завяшчанні Джэймса Макгіла ў 1813 годзе. Першыя карпусы для ўніверсітэта пабудаваны ў 1843 годзе.

Першыя канадскія завочныя курсы з’явіліся сто гадоў таму. Менавіта тады ўніверсітэт Макгіла ў Манрэалі пайшоў насустрач настаўнікам, якія не мелі магчымасці наведваць яго вочнае аддзяленне. У 1920 годзе Міністэрства адукацыі Брытанскай Калумбіі задаволіла зварот жыхароў аддаленых раёнаў, і з’явіліся першыя такія курсы на ўзроўні правінцыі. У 1941 годзе канадскія фермеры ў прэрыях ўпершыню пачулі радыётрансляцыі навучальных праграм.

Ва ўніверсітэце вучацца 30 000 студэнтаў, 80 % з якіх з’яўляюцца канадцамі. У Макгіле ўсяго 21 факультэт з больш чым 300 спецыяльнасцяў. У рэйтынгу 2010 года па версіі газеты The Guardian заняў 19 месца ў свеце.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]