Урад Расійскай Федэрацыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Урад Расійскай Федэрацыі
Выява лагатыпа
Эмблема Урада Расійскай Федэрацыі
Дом Урада Расійскай Федэрацыі Масква, Краснапрэсненская набярэжная, 2
Дом Урада Расійскай Федэрацыі
Масква, Краснапрэсненская набярэжная, 2
Агульная інфармацыя
Краіна Расія
Юрысдыкцыя Расія
Дата стварэння 25 снежня 1993 года[1]
Папярэдняе ведамства Савет міністраў РСФСР
Штаб-кватэра Паштовы адрас: Краснапрэсненская набярэжная, дом 2, Масква, Расія, 103274
Колькасць супрацоўнікаў 1545 (колькасць супрацоўнікаў апарату ўрада, 2020)[2]
Старшыня Міхаіл Уладзіміравіч Мішусцін
Сайт government.ru
Палітыка
Расія

Артыкул — частка серыі:
Палітычная сістэма
Расіі

Палітычная сістэма


Канстытуцыя Расіі


Прэзідэнт Расіі



Урад


Федэральны сход


Судовая сістэма



Федэратыўны лад


Выбары


Урад Расійскай Федэрацыі — федэральны выканаўчы орган дзяржаўнай улады Расійскай Федэрацыі.

Падсправаздачны Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі і падкантрольны Дзяржаўнай Думе.

Статус і парадак яго дзейнасці вызначаны раздзелам 6 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі і палажэннямі Федэральнага канстытуцыйнага закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі».

Паўнамоцтвы[правіць | правіць зыходнік]

Урад Расійскай Федэрацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць на аснове Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных канстытуцыйных законаў, федэральных законаў і нарматыўных указаў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (артыкул 2 Закона «Аб Урадзе Расійскай Федэрацыі»).

На падставе артыкула 114 Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі Урад ажыццяўляе наступныя паўнамоцтвы:

  • Распрацоўвае і прадстаўляе Дзяржаўнай думе федэральны бюджэт і забяспечвае яго выкананне; прадстаўляе Дзяржаўнай думе справаздачу аб выкананні федэральнага бюджэту; прадстаўляе Дзяржаўнай думе штогадовыя справаздачы аб выніках сваёй дзейнасці, у тым ліку па пытаннях, пастаўленых Дзяржаўнай думай;
  • Забяспечвае правядзенне ў дзяржаве адзінай фінансавай, крэдытнай і грашовай палітыкі;
  • Забяспечвае правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне культуры, навукі, адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння, экалогіі;
  • Ажыццяўляе кіраванне федэральнай уласнасцю;
  • Ажыццяўляе меры па забеспячэнню абароны краіны, дзяржаўнай бяспекі, рэалізацыі знешняй палітыкі дзяржавы;
  • Ажыццяўляе меры па забеспячэнню законнасці, правоў і свабод грамадзян, ахове ўласнасці і грамадскага парадку, барацьбе са злачыннасцю;
  • Ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, федэральнымі законамі, указамі Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.

На падставе i ў выкананне Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральных законаў, нарматыўных указаў Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Урад выдае пастановы і распараджэнні, забяспечвае іх выкананне. Падзаконныя пастановы і распараджэнні ўрада абавязковыя да выканання ў Расійскай Федэрацыі. Пастановы і распараджэнні Урада ў выпадку іх супярэчнасці Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, федэральным законам і ўказам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі могуць быць адмененыя прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі.

Асабісты прыём грамадзян членамі Урада ажыццяўляюцца ў парадку арт. 126 Пастановы Урада РФ ад 01.06.2004 № 260 «Аб Рэгламенце Урада Расійскай Федэрацыі і Палажэнні аб Апараце Урада Расійскай Федэрацыі» і арт. 13 Федэральнага Закона № ФЗ-59 «Аб парадку разгляду зваротаў грамадзян РФ»[3][4].

Склад Урада Расійскай Федэрацыі[правіць | правіць зыходнік]

Урад Расійскай Федэрацыі складаецца са Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, намеснікаў Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі і федэральных міністраў. Старшыня Урада Расійскай Федэрацыі прызначаецца Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі са згоды Дзяржаўнай Думы. У выпадку трохкратнага адхілення Дзяржаўнай Думай прадстаўленых кандыдатур Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі прызначае Старшыню Урада Расійскай Федэрацыі, распускае Дзяржаўную Думу і прызначае новыя выбары. Прэзідэнт Расіі не мае права распускаць Дзяржаўную думу на гэтай падставе на працягу апошніх шасці месяцаў дзеяння яго паўнамоцтваў, у перыяд дзеяння ваеннага або надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі дзяржавы, а таксама ў выпадку ініцыявання Дзяржаўнай думай працэдуры адхілення прэзідэнта ад пасады ў парадку імпічменту. Намеснікі Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі і федэральныя міністры прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам Расійскай Федэрацыі па прапанове Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі. Структура федэральных органаў выканаўчай улады (Урада Расійскай Федэрацыі) зацвярджаецца ўказам Прэзідэнта Расіі на падставе прапановы Старшыні Урада Расійскай Федэрацыі, якая накіроўваецца на працягу тыднёвага тэрміну пасля яго прызначэння (арт. 112 Канстытуцыі Расійскай федэрацыі). У выніку адміністрацыйнай рэформы 2004 года быў удакладнены статус і размеркаванне функцый паміж федэральнымі міністэрствамі, федэральнымі службамі і федэральнымі агенцтвамі. Акрамя таго, федэральныя органы выканаўчай улады падзеленыя на тыя, што знаходзяцца ў падпарадкаванні Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (г.зв. «сілавыя ведамствы») і ўрада Расійскай Федэрацыі.

Члены ўрада[правіць | правіць зыходнік]

Пасада Партрэт Імя і прозвішча Партыя Дата ўступлення
на пасаду

Старшыня ўрада Расійскай Федэрацыі

Міхаіл Мішусцін Беспартыйны 16 студзеня 2020
Намеснікі старшыні ўрада
Першы намеснік старшыні Урада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях фінансава-эканамічнай палітыкі

Андрэй Белавусаў Беспартыйны 21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада — Кіраўнік апарата ўрада Дзмітрый Грыгарэнка 21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях культуры, турызму і спорту

Дзмітрый Чарнышэнка 21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях сацыяльнай палітыкі

Таццяна Голікава Адзіная Расія 18 мая 2018
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях будаўніцтва, ЖКГ і рэгіянальнага развіцця

Марат Хуснулін 21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях транспарту, сувязі і цыфравізацыі эканомікі

Вікторыя Абрамчанка 21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях абаронна-прамысловага комплексу і ракетна-касмічнай галіны

Юрый Барысаў Беспартыйны 18 мая 2018
Намеснік старшыні ўрада Расійскай Федэрацыі

па пытаннях аграпрамысловага комплексу, прыродных рэсурсаў і экалогіі

Аляксей Аверчук 21 студзеня 2020
Намеснік старшыні ўрада — паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта РФ у Далёкаўсходняй федэральнай акрузе Юрый Трутнеў Адзіная Расія 31 жніўня 2013
Міністры

Міністр унутраных спраў

Уладзімір Калакольцаў Адзіная Расія 21 мая 2012

Міністр па справах грамадзянскай абароны, надзвычайных сітуацыях і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў

Яўген Зінічаў Беспартыйны 18 мая 2018

Міністр аховы здароўя

Міхаіл Мурашка 21 студзеня 2020

Міністр замежных спраў

Сяргей Лаўроў Адзіная Расія 9 сакавіка 2004

Міністр культуры

Вольга Любімава 21 студзеня 2020

Міністр абароны

Сяргей Шайгу Адзіная Расія 6 лістапада 2012

Міністр асветы

Сяргей Краўцоў 21 студзеня 2020

Міністр навукі і вышэйшай адукацыі

Валерый Фалькоў 21 студзеня 2020

Міністр па развіцці Далёкага Усходу і Арктыкі

Аляксандр Казлоў Адзіная Расія 18 мая 2018

Міністр прыродных рэсурсаў і экалогіі

Дзмітрый Кабылкін Адзіная Расія 18 мая 2018

Міністр прамысловасці і гандлю

Дзяніс Мантураў Адзіная Расія 21 мая 2012

Міністр лічбавага развіцця, сувязі і масавых камунікацый

Максут Шадаеў 21 студзеня 2020

Міністр сельскай гаспадаркі

Дзмітрый Патрушаў Беспартыйны 18 мая 2018

Міністр будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Уладзімір Якушаў Адзіная Расія 18 мая 2018

Міністр спорту

Алег Матыцін 21 студзеня 2020

Міністр транспарту

Яўген Дзітрых Беспартыйны 18 мая 2018

Міністр працы і сацыяльнай абароны

Антон Кацякоў 21 студзеня 2020

Міністр фінансаў

Антон Сілуанаў Адзіная Расія 16 снежня 2011

Міністр эканамічнага развіцця

Максім Рашэтнікаў Адзіная Расія 21 студзеня 2020
Міністр энергетыкі Аляксандр Новак Адзіная Расія 21 мая 2012

Міністр юстыцыі

Канстанцін Чуйчанка Адзіная Расія 21 студзеня 2020

Зноскі