Усеагульныя выбары ў Нігеры (2020—2021)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Усеагульныя выбары ў Нігеры былі праведзены 27 снежня 2020 года, абіраліся прэзідэнт і Нацыянальны сход. Паколькі ні адзін з кандыдатаў у прэзідэнты не атрымаў большасці галасоў, другі тур адбыўся 21 лютага 2021 года[1][2][3].

На выбарах перамог Махамед Базум з Партыяй за дэмакратыю і сацыялізм Нігера, атрымаўшы 69,67 % галасоў.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 2021 годзе ў дзеючага прэзідэнта Махамаду Ісуфу заканчваўся другі прэзідэнцкі тэрмін і ён публічна заявіў аб сваім намеры сысці ў адстаўку, праклаўшы шлях да першай у гісторыі патэнцыйнай мірнай перадачы ўлады ў краіне пасля атрымання незалежнасці[4]. Была зарэгістравана рэкордная колькасць кандыдатаў у прэзідэнты — 41, але былі дапушчаныя толькі 30. Сярод 11 адхіленых кандыдатаў быў Хама Амаду, кандыдат ад асноўнай апазіцыйнай партыі, заяўка якога была адхіленая Канстытуцыйным судом з-за папярэдняга гадавога турэмнага зняволення па справе аб гандлі дзецьмі. Хама Амаду, які заняў другое месца на выбарах 2016 года і трэцяе месца на выбарах 2011 года, адхіліў усе абвінавачванні і заявіў, што яны былі палітычна матываванымі[5][6].

Выбарчая сістэма[правіць | правіць зыходнік]

Прэзідэнт абіраецца па двухтуравой сістэме[7]. Так як ні адзін з кандыдатаў не атрымаў большасці галасоў у першым туры, то другі тур быў прызначаны на 21 лютага 2021 года[2].

171 член Нацыянальнага сходу абіраецца двума спосабамі: 158 членаў абіраюцца з васьмі шматмандатных акругаў у сямі рэгіёнах і Ніямеі, шляхам прапарцыйнага прадстаўніцтва па партыйных спісах. Яшчэ восем месцаў зарэзерваваны для груп меншасцяў і пяць месцаў (па адным для кожнага пастаянна населенага кантынента) для нігерыйцаў, якія пражываюць за мяжой, усе яны абіраюцца па аднамандатных акругах шляхам галасавання па прынцыпе сістэмы адноснай большасці»[8].

Нацыянальны сход[правіць | правіць зыходнік]

Усяго ў палаце 171 месца, для большасці неабходна 86 месцаў[9]. Нацыянальны сход абіраецца кожныя 5 гадоў[10]. Пераможцам выбараў у заканадаўчыя органы 2020 года стала Партыя за дэмакратыю і сацыялізм Нігера, якая атрымала 80 месцаў[11][12].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Independent National Electoral Commission - Presidential Election 2020 (Round 1) Results (фр.)(недаступная спасылка) (1 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 27 January 2021.
  2. а б Niger: 2020—2021 electoral calendar unveiled Anadolu, 17 August 2019
  3. Niger presidential election heads to February runoff. Al Jazeera (2 студзеня 2020). Праверана 2 January 2020.
  4. Welle (www.dw.com), Deutsche. Niger: Election just the start of challenges for new president (англ.). Deutsche Welle. Праверана 24 снежня 2020.
  5. "Présidentielle au Niger : la candidature du principal opposant, Hama Amadou, rejetée". Le Monde [французская]. 2020-11-13. Праверана 2020-12-24.
  6. Présidentielle au Niger: 41 candidats ont déposé leur dossier au ministère de l'Intérieur (фр.). RFI (8 лістапада 2020). Праверана 24 снежня 2020.
  7. Republic of Niger: Election for President IFES
  8. Electoral system IPU
  9. Niger's presidential election set for February runoff (2 студзеня 2021). Праверана 27 January 2021.
  10. Niger's Constitution of 2010 with Amendments through 2017. constituteproject.org (2 красавіка 2017). Праверана 27 January 2021.
  11. Independent National Electoral Commission - Presidential Election 2020 (Round 1) Results (фр.)(недаступная спасылка) (1 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2021. Праверана 27 January 2021.
  12. Independent National Electoral Commission - Legislative Elections 2020 Results (фр.)(недаступная спасылка) (1 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 27 January 2021.