ФК Алімпіякос Пірэй

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алімпіякос Пірэй
Olympiakos.png
Поўная назва ΠΑΕ Ολυμπιακός Σύνδεσμος Φιλάθλων Πειραιώς
Заснаваны 10 сакавіка 1925
Горад Пірэй, Грэцыя
Стадыён Караіскакіс
Умяшчальнасць: 32 115
Уладальнік Эвангелас Марынакіс[d]
Прэзідэнт Эвангелас Марынакіс[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2022/23 3 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Алімпіякос» (грэч. Ολυμπιακός) — грэчаскі футбольны клуб з горада Пірэй. Заснаваны ў 1925 годзе. 47-разовы чэмпіён Грэцыі, 28-разовы ўладальнік Кубка Грэцыі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым паспяховым клубам у гісторыі грэчаскага футбола, а таксама ёсць адной з чатырох каманд, якія ніколі не выляталі з першага дывізіёна. У еўрапейскіх спаборніцтвах клуб двойчы дасягаў чвэрцьфіналаў, у Лізе чэмпіёнаў сезона 1998/99 і Кубка кубкаў сезона 1992/93. «Алімпіякос» таксама з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў Асацыяцыі еўрапейскіх клубаў.

Хатнія матчы клуб праводзіць на стадыёне «Караіскакіс» у Пірэі. «Алімпіякос» з’яўляецца самым папулярным грэчаскім клубам, маючы каля двух з паловай мільёнаў прыхільнікаў у Грэцыі. Клуб мае доўгую і даўнюю канкурэнцыю з клубам «Панатынаікос», з якімі яны аспрэчваюць дэрбі звечных ворагаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Алімпіякос» заснаваны ў 1925 годзе ў Пірэі пяццю братамі Янісам, Дыносам, Ёргасам, Басылісам і Леанідасам Адрыянопуласамі. У 1930-х гадах клуб атрымаў поспех, атрымаўшы некалькі перамогаў запар у чэмпіянаце Пірэю ў 1925, 1926, 1927 гадах[1]. У сезоне 1930/31 «Алімпіякос» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Грэцыі. Браты Андрыянопуласы ў гэты час пачалі займацца палітыкай. Пры іх асабістым садзейнічанні пачалося будаўніцтва стадыёна «Караіскакіс».

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Грэцыя Бр Александрас Пасхалакіс 1989
3 Аргенціна Аб Франсіска Артэга 1999
4 Гвінея ПА Мадзі Камара 1997
5 Партугалія ПА Андрэ Орта 1996
6 Партугалія ПА Шыкінью 1995
7 Грэцыя ПА Костас Фартуніс (капітан) 1992
8 Іспанія ПА Вісентэ Ібора 1988
9 Марока Нап Аюб Эль-Каабі 1993
10 Партугалія ПА Жэлсан Мартынш 1995
11 Марока Нап Юсеф Эль-Арабі 1987
12 Гвінея Нап Алгасім Ба 2002
14 Партугалія Аб Рубен Везу 1994
15 Грэцыя ПА Сатырыс Александропулас 2001
16 Партугалія Аб Давід Карму 1999
17 Каба-Вердэ ПА Жавані Кабрал 1998
18 Іспанія Аб Кіні 1989
19 Грэцыя ПА Ёргас Масурас 1994
Паз. Імя Нар.
20 Партугалія ПА Жуан Карвалью 1997
22 Чарнагорыя Нап Стэван Явеціч 1989
23 Бразілія Аб Родыней 1992
27 Англія Аб Амар Рычардс 1998
29 Іспанія Нап Фран Навара 1998
32 Аргенціна ПА Сант’яга Эсэ 2001
36 Англія Аб Нелсан Эбі 2003
41 Францыя Аб Жуліян Б’янкон 2000
45 Грэцыя Аб Панаётыс Рэцас 1998
55 Грэцыя ПА Хрыстас Ліятсас 2003
56 Партугалія Нап Даніел Падэнсі 1995
65 Грэцыя Аб Апосталас Апасталопулас 2002
74 Албанія Аб Андрэас Нтоі 2003
77 Харватыя ПА Іван Брніч 2001
84 Грэцыя Нап Харалампас Кастулас 2007
88 Грэцыя Бр Канстантынас Цалакіс 2002
99 Грэцыя Бр Атанасіяс Пападудыс 2003

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]