ФК Астравец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астравец
Футбольный клуб Островец.jpg
Заснаваны 2019
Горад Астравец, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 1006
Галоўны трэнер Юрый Каратай
Чэмпіянат Першая ліга
2023 12 месца
Сайт fco.by
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Астравец» — беларускі футбольны клуб з горада Астравец. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 2019 годзе і ў першы год выступаў у чэмпіянаце Гродзенскай вобласці. У 2020 годзе «Астравец» заявіўся ў Другую лігу, дзе заняў выніковае дзявятае месца. У 2021 годзе, значна ўзмацніўшы склад, клуб паставіў мэту выйсці ў Першую лігу. Упэўнена атрымаўшы перамогу ў Гродзенскім дывізіёне, астравецкая каманда выйшла ў плэй-оф і здолела дайсці да фіналу, дзе перамагла рагачоўскі «Макслайн» з лікам 3:1. Нападнік «Астраўца» Аляксей Хадневіч з 59 галамі ўсталяваў рэкорд выніковасці за сезон у Другой лізе.

У сезоне 2022 у Першай лізе «Астравец» доўгі час змагаўся за высокія месцы, аднак у выніку стаў пятым. У 2023 годзе каманда знаходзілася пераважна ў сярэдзіне табліцы і фінішавала 12-й з 17.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на красавік 2024 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Арцём Белы 1997
35 Беларусь Бр Уладзімір Лойка 1999
99 Беларусь Бр Вадзім Юхновіч 2003
3 Беларусь Аб Вадзім Дак (у арэндзе са «Смаргоні») 2003
4 Беларусь Аб Ягор Шашко 2004
12 Беларусь Аб Мікіта Качур 2004
15 Беларусь Аб Максім Шамрын 2004
17 Беларусь Аб Віталь Урбановіч 2003
19 Беларусь Аб Аляксандр Конеў 2004
22 Беларусь Аб Максім Аўгусціновіч (у арэндзе са «Смаргоні») 2003
47 Беларусь Аб Уладзіслаў Белашэвіч 2001
5 Беларусь ПА Віталь Грыгаркевіч 2004
7 Беларусь ПА Кірыл Пармонаў 2004
Паз. Імя Нар.
8 Беларусь ПА Аляксандр Бакіноўскі 2002
9 Беларусь ПА Дзяніс Хвастовіч 2001
10 Беларусь ПА Ягор Сямёнаў 1988
21 Беларусь ПА Максім Лотыш 2001
23 Беларусь ПА Юрый Валовік 1993
29 Беларусь ПА Дзмітрый Міцкевіч 2007
11 Беларусь Нап Яўген Апанасовіч 2002
13 Іран Нап Амір Ашрафі 2000
18 Беларусь Нап Андрэй Каламацкі 2000
20 Беларусь Нап Арсеній Жукоўскі (у арэндзе з «Іслачы») 2005
25 Беларусь Нап Уладзіслаў Яцкевіч 2002
77 Беларусь Нап Арцём Драздовіч 1998
Беларусь Нап Аляксандр Заяц (у арэндзе са «Слуцка») 2004

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2019 Чэмпіянат Гродзенскай вобласці (Д4) 11 24 9 8 7 44–36 35 не ўдзельнічае
2020 Другая — Група A (Д3) 5 20 11 2 7 48–25 35 1/16 фіналу
Матчы за 9 месца 9 2 2 0 0 12–4
2021 Другая — Гродзенскі дывізіён (Д3) 1 24 23 1 0 169–8 70 1/32 фіналу Выхад у плэй-оф
Другая — плэй-оф (Д3) 1 7 5 1 1 18–7 Выхад у Першую лігу
2022 Першая (Д2) 5 24 11 7 6 42–34 40 1/16 фіналу
2023 Першая (Д2) 12 32 10 9 13 54–62 39 1/8 фіналу

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Основной состав (руск.). Афіцыйны сайт «Астраўца». Праверана 29 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]