ФК Жлобін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жлобін
ФК Жлобін (2014).png
Заснаваны 2003
Горад Жлобін, Беларусь
Стадыён «Лакаматыў»
Умяшчальнасць: 2500
Галоўны трэнер Уладзімір Благадараў
Чэмпіянат Другая ліга
2023 6 месца ў Гомельскім дывізіёне

«Жлобін» — беларускі футбольны клуб з горада Жлобін, заснаваны ў 2003 годзе. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1994—1996 гадах клуб са Жлобіна пад назвай «Энергія» гуляў у Трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі.

У 2003 годзе быў заснаваны клуб «Камунальнік», які з таго часу гуляў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. У 2006—2007 гадах клуб выступаў даволі паспяхова: быў адным з кандыдатаў на павышэнне, а ў 2007 годзе дайшоў да 1/8 фіналу Кубка Беларусі. Але з-за фінансавых цяжкасцей у пачатку 2008 года клуб адмовіўся працягваць выступленне ў Кубку. У 2008 годзе замест расфармаванага «Камунальніка» быў створаны «Жлобін», які стаў аўтсайдарам Другой лігі. У сезоне 2013 каманда выступіла даволі паспяхова, атрымаўшы выніковы чацвёрты радок.

2014[правіць | правіць зыходнік]

Сезон 2014 каманда пачала паспяхова, хутка захапіўшы лідарства ў групе А. Пазней «Жлобін» саступіў першы радок у сваёй групе «Оршы», але працягваў упэўнена ўтрымліваць другі радок. Поспех «Жлобіна» у многім быў звязаны з выдатнымі бамбардзірскімі паказчыкамі нападніка Аміна Кургхелі, які забіў за сезон 38 мячоў. У ліпені 2014 года ў рамках падрыхтоўкі каманды да Першай лігі была прынята новая эмблема клуба[1].

Выйшаўшы ў фінальны этап з другога месца ў сваёй групе, «Жлобін» спыніў сваю паспяховую серыю. У васьмі матчах фінальнага этапу клуб не атрымаў ніводнай перамогі і ў выніку апусціўся на шосты радок.

2015[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку сезона 2015 клуб з-за фінансавых цяжкасцей пакінула значная колькасць ігракоў, а найлепшы бамбардзір Амін Кургхелі перайшоў на працу арбітра. Як вынік, клуб выдаў правальны старт, хутка апынуўшыся ў канцы табліцы. Улетку пасаду галоўнага трэнера каманды заняў ветэран клуба Міхаіл Торап, і ў хуткім часе каманда стала атрымаўваць перамогі. Да самага апошняга тура першага этапу «Жлобін» захоўваў шанцы на выхад у фінальны этап, але ў выніку заняў 6-е месца ў групе. На выязны стыкавы матч супраць «Коласа» каманда не паехала, а ў хатнім саступіла 2:3, такім чынам атрымала 12-ы выніковы радок у чэмпіянаце.

2016[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2016 года «Жлобін» з-за фінансавых праблем вырашыў адмовіцца ад ўдзелу ў Другой лізе[2], аб чым канчаткова стала вядома ў красавіку 2016 года[3]. У выніку, клуб спыніў існаванне.

З 2020[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2020 года стала вядома, што «Жлобін» вяртаецца ў Другую лігу. У красавіку 2020 года жлобінская каманда трапіла ў канчатковы спіс удзельнікаў турніру[4].

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1994—1996: «Энергія»
  • 2003—2007: «Камунальнік»
  • з 2008: «Жлобін»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 4 22 13 3 6 45–32 29
1995 Трэцяя — Б (Д3) 5 12 6 1 5 19–14 19
1996 Трэцяя — Б (Д3) 11 26 8 3 15 34–45 27
2003 Другая (Д3) 6 22 9 4 9 26–18 31 1/32 фіналу
2004 Другая (Д3) 7 24 12 4 8 34–22 40 1/32 фіналу
2005 Другая (Д3) 8 26 9 8 9 31–32 35 1/32 фіналу
2006 Другая (Д3) 4 32 23 5 4 79–21 74 1/16 фіналу
2007 Другая (Д3) 4 30 18 8 4 67–26 62 1/8 фіналу
2008 Другая (Д3) 15 30 5 8 17 26–57 23 1/32 фіналу
2009 Другая (Д3) 10 26 7 6 13 28–43 27 1/16 фіналу
2010 Другая (Д3) 14 34 10 4 20 48–74 34 1/32 фіналу
2011 Другая (Д3) 13 30 7 3 20 38–74 24 1/32 фіналу
2012 Другая (Д3) 10 36 16 3 17 53–66 51 1/16 фіналу
2013 Другая (Д3) 4 24 13 2 9 47–48 41 1/16 фіналу
2014 Другая — А (Д3) 2 22 17 3 2 76–18 54 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 6 14[A] 4 3 7 19–26 15
2015 Другая — А (Д3) 6 18 9 1 8 35–37 28 1/32 фіналу
Матчы за 13 месца[B] 12 2 0 0 2 2–6
2020 Другая — Група B (Д3) 11 20 2 1 17 14–92 7 1/64 фіналу
Матчы за 21 месца 22 2 1 0 1 3–5
2021 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 8 14 1 3 10 17–55 6 1/128 фіналу
2022 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 7 18 6 1 11 35–53 19 1/32 фіналу
2023 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 6 21 7 0 14 34–79 21 1/64 фіналу
  1. Уключаючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 0—2—6, розніца мячоў 5—18.
  2. Стыкавыя матчы супраць клуба «Колас» (Баранавіцкі раён), які заняў 6 месца ў групе Б (0:3 — тэхн., 2:3).

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Знак отличия: ФК «Жлобин» обрёл новую эмблему (руск.). by.tribuna.com. Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2014. Праверана 27 студзеня 2017.
  2. Чиновник Жлобинского райисполкома: «Жлобин» будет ликвидирован. Процесс запущен» (руск.). by.tribuna.com. Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2017. Праверана 27 студзеня 2017.
  3. Официально. Во второй лиге сыграют 14 команд (руск.). football.by (19 красавіка 2016). Праверана 13 кастрычніка 2023.
  4. Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге (руск.). football.by (6 красавіка 2020). Праверана 13 кастрычніка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]