ФК Кобрын

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кобрын
ФК Кобрын (2015-2).jpg
Поўная назва ТАА Спартыўны клуб «Кобрын»
Заснаваны 1992, 1996
Горад Кобрын, Беларусь
Стадыён «Юнацтва»
Прэзідэнт Сяргей Кожух
Галоўны трэнер Сяргей Козак
Чэмпіянат Першая ліга
2015 15

«Кобрын» — былы беларускі футбольны клуб з горада Кобрын, заснаваны ў 1992 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў Брэсце ў 1992 пад назвай «Брэстбытхім». Каманда далучылася да Трэцяй лігі і адразу выйграла яе. «Брэстбытхім» далей выступаў у Другой лізе да 1995, калі з-за фінансавых праблем спыніў існаванне. Тым не менш, каманда перадыслакавалася ў Кобрын і захавала месца ў Другой лізе.

Пасля сезону 1996 каманда знялася з рэспубліканскіх турніраў і выступала пераважна ў першынстве вобласці. Некалькі разоў «Кобрын» выйграваў чэмпіянат Брэсцкай вобласці. У 1998—1999 і 2006 клуб выступаў у Другой лізе (Д3), але вяртаўся на абласны ўзровень.

У 2011 і 2012 гадах «Кобрын» станавіўся чэмпіёнам Брэсцкай вобласці.

З 2013 каманда зноў гуляе ў Другой лізе. Сезон 2013 каманда скончыла ў сярэдзіне турнірнай табліцы. Пасля няўпэўненага старту ў сезоне 2014 каманда здолела ўзняцца на чацвёрты радок у групе Б і выйсці ў фінальны этап, дзе таксама выступала добра і ў выніку атрымала пятае месца.

У студзені 2015 года «Кобрын» набыў прафесійны статус, што дазваляла разлічваць на месца ў Першай лізе[1] (вакантнае пасля адмовы «Мінска-2» ад удзелу ў сезоне 2015). 3 красавіка 2015 года клуб артымаў ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе 2015[2]. У сезоне 2015 за «Кобрын» выступалі пераважна маладыя брэсцкія футбалісты з мясцовага «Дынама», каманда ўвесь час ішла ўнізе табліцы, аднак выніковае 15-е месца дазволіла захаваць месца ў Першай лізе.

У лютым 2016 года стала вядома, што «Кобрын» з-за фінансавых праблем можа не заявіцца ў Першую лігу[3]. У выніку, клуб не прайшоў ліцэнзаванне для ўдзелу ў Першай лізе[4], а пазней адмовіўся і ад выступлення ў Другой лізе[5] і спыніў існаванне.

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднія назвы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1992—1995: «Брэстбытхім» (Брэст)
  • з 1996: «Кобрын»

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992–93 Трэцяя (Д3) 1 30 22 6 2 83–16 50 1/16 фіналу Выхад у Другую лігу
1993–94 Другая (Д2) 5 28 12 10 6 29–17 34
1994–95 Другая (Д2) 7 30 13 6 11 41–31 32 1/16 фіналу
1995 Другая (Д2) 6 14 8 1 5 19–14 25 1/16 фіналу
1996 Другая (Д2) 12 24 7 3 14 22–36 24 Чвэрцьфінал
1998 Другая — Б (Д3) 5 30 15 7 8 53–44 52
1999 Другая — Б (Д3) 9 22 7 2 13 39–58 23
2006 Другая (Д3) 14 32 7 3 22 31–90 24 1/32 фіналу
2013 Другая (Д3) 7 24 11 2 11 41–42 35 1/32 фіналу
2014 Другая — Б (Д3) 4 22 13 1 8 46–40 40 1/64 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 5 141 4 3 7 18–32 15 Атрыманне месца ў Першай лізе
2015 Першая (Д2) 15 30 4 3 23 23–77 15 1/16 фіналу Не прайшоў ліцэнзаванне на сезон 2016
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 4—2—2, розніца мячоў 12—11.

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]