ФК Маларыта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Маларыта
Заснаваны 2020
Горад Маларыта, Беларусь
Стадыён Гарадскі стадыён, Маларыта
Умяшчальнасць: 2000
2021 7 месца ў Другой лізе

«Маларыта»беларускі футбольны клуб з Маларыты Брэсцкай вобласці. У 2020—2022 гадах выступаў у Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У лютым 2020 года брэсцкае «Дынама» абвясціла аб стварэнні сваёй даччынай каманды «Дынама-Брэст-1960», якая будзе размяшчацца і гуляць у Маларыце. Склад каманды ўтварылі пераважна колішнія ігракі і дублёры брэсцкіх «Дынама» і «Руха». У дэбютным сезоне клуб вёў барацьбу ў заходняй зоне за выхад у фінальны этап, але саступіў іншым клубам і ў выніку фінішаваў на сёмым месцы ў Другой лізе.

У красавіку 2021 года клуб правёў рэбрэндынг і змяніў назву на «Маларыта». У Другой лізе каманда перамагла ў Брэсцкім дывізіёне, аднак у плэй-оф саступіла ў чвэрцьфінале і заняла выніковае сёмае месца. У студзені 2022 года ў выніку адмовы іншых клубаў «Маларыта» была запрошана ў склад удзельнікаў Першай лігі[1], аднак у лютым была адхілена ад удзелу ў другім дывізіёне[2] і засталася ў Другой лізе.

У чэрвені 2022 клуб зняўся з Другой лігі. Усім футбалістам каманды быў нададзены статус свабодных агентаў[3]. Каманда была выключана з турнірнай табліцы, вынікі матчаў з яе ўдзелам ануляваны.

У ліпені 2022 года старшыня Маларыцкага райвыканкама Міхаіл Бацэнка распавёў, што ў наступным годзе абноўленая каманда плануе вярнуцца ў Другую лігу[4], аднак у выніку каманды з Маларыты не апынулася сярод удзельнікаў сезона 2023.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Беларусі[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2020 Другая — А (Д3) 4 20 13 2 5 71−29 41
Матчы за 7 месца 7 2 1 0 1 7–2
2021 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 1 14 12 1 1 83–8 37 1/16 фіналу
Другая — Брэсцкі дывізіён — Фінальны этап (Д3) 1 6 3 3 0 16–10 12 Выхад у плэй-оф Другой лігі
Другая — плэй-оф (Д3) 7 7 4 1 2 16–10
2022 Другая — Брэсцкі дывізіён — Захад (Д3) 4 5 3 1 1 20–10 10 1/32 фіналу Зняты з чэмпіянату[A]
  1. Паказчыкі прыведзены на момант выключэння клуба з лігі

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі