ФК ПАОК

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ПАОК
Paok2013.png
Поўная назва грэч. Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών
Заснаваны 12 красавіка 1926
Горад Салонікі, Грэцыя
Стадыён Тоўмба
Умяшчальнасць: 29 000
Уладальнік Іван Савідзі[d]
Прэзідэнт Іван Савідзі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Суперліга
2022/23 4 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ПАОК (грэч. ПАОК — Πανθεσσαλονίκειος Αθλητικός Όμιλος Κωνσταντινουπολιτών, Пан-Фесаланійскі Атлетычны Клуб Канстанцінопальцаў) — грэчаскі футбольны клуб з горада Салонікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

ПАОК з’яўляецца найстарэйшым падраздзяленнем спартыўнага клуба ПАОК, які з’яўляецца спадчыннікам клуба «Гермес» (грэч. Ερμής), якая была сфармавана ў 1877 годзе ў грэчаскай камуне Пера, у адным з раёнаў Стамбула[1].

Аднак пасля сканчэння грэка-турэцкай вайны і абмену насельніцтвам паміж краінамі, большасць ігракоў была вымушаная эміграваць у Грэцыю. Многія з тых, хто пераехаў на новую радзіму, пасяліліся ў Салоніках, дзе яны заснавалі клуб ПАОК, аднак першапачаткова клуб атрымаў назву АЕК у 1925 годзе. Частка ігракоў з’ехала з Канстанцінопаля ў Афіны, дзе эмігрантамі быў сфармаваны афінскі клуб АЕК. Стварэннем клуба афіцыйна лічыцца 20 красавіка 1926 года, калі кіраўніцтва клуба атрымала адпаведныя дакументы, аднак трэніроўкі каманда пачала яшчэ раней.

Пасля двух месяцаў падрыхтоўкі каманды клуб правёў таварыскія гульні з іншымі клубамі Салонікаў. Так 26 ліпеня 1925 года ПАОК правёў матч супраць клуба «Іракліс», які скончыўся перамогай навастворанай каманды з лікам 2:1. Праз два тыдні ПАОК атрымаў паражэнне ад «Арыса» з лікам 5:2.

Заўзятары[правіць | правіць зыходнік]

Вароты 4 з’яўляюцца сектарам, дзе знаходзяцца на матчах прыхільнікі клуба. Як правіла, яны падтрымліваюць усе каманды клуба ПАОК і носяць адзенне ў традыцыйных чорна і белых колерах. Заўзятары ў цэлым традыцыйна падтрымліваюць добрыя адносіны з заўзятарамі сербскага клуба «Партызан», а таксама заўзятарамі крыцкага клуба ОФІ. Дружба з ОФІ падтрымліваецца штогадовым абменам квіткоў і заўсёды выдатнай атмасферы на матчах паміж клубамі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Суперліга Грэцыі
    • Чэмпіён (3): 1975/76, 1984/85, 2018/19
    • 2-е месца (11): 1936/37, 1939/40, 1972/73, 1977/78, 2009/10, 2012/13, 2015/16, 2017/18, 2019/20, 2020/21, 2021/22
  • Кубак Грэцыі
    • Пераможца (8): 1971/72, 1973/74, 2000/01, 2002/03, 2016/17, 2017/18, 2018/19, 2020/21
    • Фіналіст (15): 1938/39, 1950/51, 1954/55, 1969/70, 1970/71, 1972/73, 1976/77, 1977/78, 1980/81, 1982/83, 1984/85, 1991/92, 2013/14, 2021/22, 2022/23

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
3 Нарвегія Аб Іван Несберг 1996
4 Грэцыя Аб Канстантынас Куліеракіс 2003
5 Грэцыя Аб Яніс Міхаілідыс 2000
6 Грэцыя ПА Тэахарыс Цынгарас 2000
7 Грэцыя ПА Яніс Канстантэліяс 2003
8 Францыя ПА Суаліхо Мейтэ 1994
10 Аўстрыя ПА Томас Мург 1994
11 Бразілія ПА Тайсан 1988
14 Сербія Нап Андрыя Жыўкавіч 1996
15 Нігерыя Аб Уільям Трост-Эконг 1993
16 Польшча Аб Томаш Кэндзёра 1994
18 Сербія Бр Жыўка Жыўкавіч 1989
19 Іспанія Аб Хоні Кастра 1994
20 Партугалія ПА Віейрынья (капітан) 1986
21 Гана Аб Баба Рахман 1994
22 Аўстрыя ПА Штэфан Шваб 1990
23 Іспанія Аб Хаан Састрэ 1997
27 Расія Аб Магамед Аздоеў 1992
Паз. Імя Нар.
30 Марока ПА Хішам Каніс 1997
31 Партугалія ПА Андрэ Рыкарду 2000
32 Грузія ПА Ніка Нінуа 1999
33 Танзанія Нап Мбвана Самата 1992
38 Грэцыя ПА Кірыякас Яксіс 2001
42 Харватыя Бр Дамінік Котарскі 2000
46 Грузія Нап Васіліяс Гардэзіяні 2002
54 Грэцыя Бр Канстантынас Баламенас 2002
55 Партугалія Аб Рафа Суарыш 1995
64 Грэцыя Бр Хрыстас Таліхманідыс 2001
71 Іспанія Нап Брэндан 1995
73 Грэцыя Аб Лампрас Смірліс 2004
75 Албанія Аб Эрміс Селімай 2004
76 Грэцыя Аб Панаётыс Панаёту 2002
77 Балгарыя ПА Кірыл Дэспадаў 1996
88 Бразілія ПА Маркус Антоніу 2000
95 Грэцыя Нап Стэфанас Цымас 2006

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. History of PAOK Архівавана 30 жніўня 2009.. paokfc.gr

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]