ФК Панявежыс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панявежыс
Поўная назва Futbolo klubas "Panevėžys"
Заснаваны 2015
Горад Панявежыс, Літва
Стадыён Аўкштайція, Панявежыс
Умяшчальнасць: 6 600
Галоўны трэнер
Чэмпіянат А Ліга
2023 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Панявежыс» (літ.: Futbolo klubas „Panevėžys“) — літоўскі футбольны клуб з Панявежыса. Заснаваны ў 2015 годзе. У цяперашні час выступае ў А Лізе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 2014 года горад Панявежыс у літоўскім футболе прадстаўляў клуб «Экранас», аднак ён не змог атрымаць ліцэнзію на сезон 2015 з-за фінансавых праблем, пасля чаго быў абвешчаны банкрутам. Замест «Экранаса» быў сфарміраваны новы клуб «Панявежыс», які заявіўся на сезон 2015 у Першую лігу (другі дывізіён літоўскага футбола). Першы сезон каманда скончыла на 8 месцы, на наступны год палепшыла вынік да пятага месца. На сезон 2017 была пастаўлена задача вярнуць гораду месца ў элітным дывізіёне, аднак з-за правальнага старту «Панявежыс» заняў толькі 10 месца. У 2018 годзе разам з новым трэнерам Аляксандрам Курціянам клуб атрымаў перамогу ў Першай лізе і выйшаў у A Лігу.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат і Кубак Літвы[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2015 Першая (Д2) 8 34 18 7 9 79–48 64 1/16 фіналу
2016 Першая (Д2) 5 30 17 8 5 68–35 59 1/8 фіналу
2017 Першая (Д2) 10 28 10 7 11 45–44 37 Чвэрцьфінал
2018 Першая (Д2) 1 26 18 4 4 77–26 61 1/8 фіналу Выхад у A Лігу
2019 A Ліга (Д1) 5 33 10 7 16 49–63 37 Чвэрцьфінал
2020 A Ліга (Д1) 5 20 2 6 12 19–38 12 Уладальнік
2021 A Ліга (Д1) 4 36 16 12 8 55–40 60 Фіналіст
2022 A Ліга (Д1) 3 36 18 8 10 50–31 62 Паўфінал

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]