ФК Рыу Аві

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рыу Аві
Поўная назва Rio Ave Futebol Clube
Заснаваны 1939
Горад Віла-ду-Конды, Партугалія
Стадыён Рыу Аві
Умяшчальнасць: 12 815
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымейра-ліга
2021/22 1 месца ў Лізе 2
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Рыу Аві» (парт.: Rio Ave Futebol Clube) — партугальскі футбольны клуб з горада Віла-ду-Конды, які выступае ў Лізе Сагрыш. Заснаваны ў 1939 годзе. Хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Эштадыу ду Рыу Аві», які ўмяшчае 12 815 гледачоў. Найвышэйшым дасягненнем клуба ў чэмпіянаце Партугаліі з’яўляецца пятае месца ў 1982 і 2018 гадах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Футбольны клуб «Рыу Аві» быў заснаваны ў 1939 годзе групай з пяці чалавек (Жуан Перэйра душ Сантуш, Албіну Марэйра, Жуан Дыяш, Эрнесту Брага і Жазэ Амару). На агульным галасаванні па выбары назвы клуба фігуравалі такія назвы, як «Vilacondense Futebol Clube» і «Vila do Conde Sport Club», але ў выніку была выбрана «Рыу Аві». Свой першы матч новаспечаны клуб правёў 6 мая 1939 года ў Бейрышы, дзе саступіў мясцовай камандзе. 29 студзеня 1940 года «Рыу Аві» афіцыйна абзаводзіцца ўласным стадыёнам, які атрымаў назву «Эштадыу да Авеніда».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]