Фанон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нармальныя моды ваганняў у крышталі. Амплітуда ваганняў была павялічана для выгоды прагляду; у рэальным крышталі, яна звычайна істотна менш міжатамнай адлегласці.

Фано́н (ад грэч. φωνή / phonē голас): квант ваганняў атамаў крышталічнай рашоткі; адна з квазічасцінак; належыць да ліку базонаў.

Фаноны падзяляюцца на аптычныя і акустычныя, у залежнасці ад вонкавага падабенства працэсаў з іх удзелам, адпаведна, да аптычных ці акустычных з'яваў. Таксама фанонамі называюцца квазічасцінкі, што адпавядаюць элементарным узбуджэнням у звышцечным геліі, і апісваюць вагальны рух квантавай вадкасці, і характарызуюцца імпульсам, а не квазіімпульсам, як рэшта фанонаў.

Канцэпцыя фанонаў дазволяе апісваць шмат якія якасці цвёрдых целаў з выкарыстаннем кінетычнай тэорыі газаў (напрыклад, рашотачную цеплаправоднасць ці паглынанне гуку). Праз узаемадзеянне фанонаў адзін з адным і з іншымі квазічасцінкамі (электронамі праводнасці, магнонамі і інш.) апісваюцца, між іншым, такія працэсы, як электрычнае супраціўленне металаў і паўправаднікоў, звышправоднасць, магнітная рэлаксацыя, фераакустычны рэзананс і інш.

Канцэпцыя фанонаў была ўведзеная праз разгляд нармальных ваганняў у крышталях у паняццях квантавай механікі. Адным з вынікаў з'яўляецца магчымасць прадстаўлення вагальнага стану крышталя, у гарманічным набліжэнні, як ідэальнага газу фанонаў. Такі ідэальны газ фанонаў, між іншым, утрымлівае большую частку цеплавой энергіі крышталя пры T >= 300K.

Тэрмін Ф. быў уведзены І. Тамам паводле аналогіі з квантам электрамагнітнага поляфатонам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Физическая энциклопедия. В 5 т. Т. 5: Стробоскопические приборы — Яркость (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Большая российская энциклопедия, 1999. — 692 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85270-101-7. С.338.
  • Feynman, Richard P. (1982). Statistical Mechanics, A Set of Lectures. Reading, Massachusetts: The Benjamin/Cummings Publishing Company, Inc. p. 159. ISBN Clothbound: 0-8053-2508-5, Paperbound: 0-8053-2509-3. {{cite book}}: |access-date= патрабуе |url= (даведка); Праверце значэнне |isbn=: invalid character (даведка); Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)