Федэральны падзел Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Федэральны падзел Расіі — падзел Расійскай Федэрацыі на федэральныя акругі, якія былі створаны адпаведна Указу Прэзідэнта Расіі № 849 «Аб паўнамоцным прадстаўніку Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў федэральнай акрузе» ад 13 мая 2000 года. Федэральныя акругі не з'яўляюцца часткай адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расійскай Федэрацыі.

  1. Цэнтральная федэральная акруга
  2. Паўднёвая федэральная акруга
  3. Паўночна-Заходняя федэральная акруга
  4. Далёкаўсходняя федэральная акруга
  5. Сібірская федэральная акруга
  6. Уральская федэральная акруга
  7. Прыволжская федэральная акруга
  8. Паўночна-Каўказская федэральная акруга

Таксама з 21 сакавіка 2014 года па 28 ліпеня 2016 года існавала Крымская федэральная акруга.

Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у федэральнай акрузе з'яўляецца прадстаўніком Прэзідэнта РФ і супрацоўнікам адміністрацыі Прэзідэнта.