Фердынанд IV Габсбург

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд IV
Ferdinand IV
Рымскі кароль
1653 — 1654
Папярэднік Фердынанд III
Пераемнік Леапольд I

Нараджэнне 8 верасня 1633(1633-09-08)[1][2]
Смерць 9 ліпеня 1654(1654-07-09)[1][2] (20 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Фердынанд III Габсбург
Маці Марыя Ганна Іспанская
Жонка не жанаты
Партыя
Дзейнасць палітык, манарх
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд IV (ням.: Ferdinand IV; 8 верасня 1633, Вена — 9 ліпеня 1654, Вена) — Рымскі кароль з 1653 года, намінальны кароль Чэхіі c 1646 года і Венгрыі з 1647 года. Сын імператара Фердынанда III і яго першай жонкі Марыі Ганны, народжанай прынцэсы Іспанскай.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Імператрыца Марыя Ганна з сынам Фердынандам

Эрцгерцаг Франц Фердынанд быў старэйшым сынам у сям’і імператара Фердынанда III і Марыі Ганны Іспанскай. Меў дзвюх сясцёр і трох братоў (выжыў толькі эрцгерцаг Леапольд). Па маці — унук іспанскага караля Філіпа III і Маргарыты, народжанай эрцгерцагіні Аўстрыйскай.

У 1646 годзе ва ўзросце 13 гадоў абраны каралём Чэхіі, але фактычна не кіраваў.

У наступным годзе абраны каралём Венгрыі, каранацыя адбылася 16 чэрвеня ў Браціславе.

Вялікім палітычным поспехам імператара Фердынанда III стала абранне старэйшага сына рымскім каралём, якое адбылося 31 мая 1654 года. Фердынанд IV быў каранаваны ў Рэгенсбургу 18 чэрвеня таго ж года. Аднак 20-гадовы юнак заразіўся воспай і памёр 9 ліпеня 1654 года ў Вене. Пахаваны ў сямейным магільным склепе Габсбургаў.

Імператар цяжка перажываў смерць старэйшага сына, якая мела і сур’ёзныя палітычныя наступствы. Дамагчыся абрання Леапольда, малодшага брата памерлага Фердынанда IV, рымскім каралём змаглі толькі ў 1658 годзе. Але да таго часу ў 1657 годзе сканаў і сам імператар Фердынанд III.

Планаваўся шлюб паміж Фердынандам IV і іспанскай прынцэсай Марыяй Тэрэзіяй, старэйшай дачкой Філіпа IV, які не адбыўся з-за смерці прынца. Марыя-Тэрэзія пазней стала жонкай свайго кузена караля Францыі Людовіка XIV.

Зноскі

  1. а б Ferdinand IV // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Ferdinand IV. // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 190.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Рыжов К. Все монархи мира. Западная Европа. — М.:Вече, 1999. — 656 с.— С.502. (Энциклопедии).
  • Шимов Я. Австро-Венгерская империя. — М.:Изд-во Эксмо,2003. — 608 с. — С.104—105.