Форум Нервы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Храм Мінервы на форуме

Форум Нервы (лац.: Forum Nervæ) — трэці з чатырох імператарскіх форумаў Рыма, таксама зваўся Forum Transitorium. Будаўніцтва гэтага форума было пачата пры імператары Веспасіяне ці Даміцыяне, аднак скончана толькі ў 98 годзе пры Нерве і названы ў яго гонар.

Форум размяшчаўся паміж Форумам Аўгуста і Храмам Міру імператара Веспасіяна, адсюль назва Forum Transitorium: форум — «праход» ці «пасаж» (120 на 45 метраў). Форум таксама злучаў Аргілет (Argiletum, вуліца ці жылы раён Старажытнага Рыма) і Рымскі Форум.

На форуме Нервы знаходзіўся невялікі храм, прысвечаны Мінерве, які быў разбураны ў 1606 годзе па загаду Папы Паўла V для будаўніцтва фантана Acqua Paola і капэлы Борджа ў Санта Марыя Маджорэ), а таксама калоннай залы. Да нашых дзён захаваліся толькі 2 гранітныя калоны (так званыя Colonacce — Велізарныя калоны), частка сцяны і рэльеф з выявай Мінервы. Вялікая частка гэтага форума таксама пахавана пад вуліцай Віа дэі Форы Імперыялі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stierlin, Henri. Imperium Romanum. — Köln: Benedikt Taschen Verlag GmbH, 1996. — ISBN 3-8228-8729-3.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]