Францішак Бялінскі (1742—1809)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Францішак Бялінскі
польск.: Franciszek Bieliński
Юноша
Юноша
пісар вялікі каронны[d]
з 2 жніўня 1784
Папярэднік Міхал Граноўскі[d]
староста чэрскі[d]
з 1762
староста гарволінскі[d]
з 1757
староста штумскі[d]
з 1765

Нараджэнне 21 лістапада 1742(1742-11-21)
Смерць 24 кастрычніка 1809(1809-10-24) (66 гадоў)
Род Бялінскія[d]
Бацька Міхал Бялінскі[d]
Маці Тэкля з Пяплоўскіх[d]
Жонка Крысціна Юстына з Сангушкаў[d]
Дзеці Тэкля Тэрэза з Бялінскіх[d]
Дзейнасць педагог
Званне генерал
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава

Франці́шак Бялі́нскі (1742 — 24 кастрычніка 1809, Варшава) — генерал-маёр войска кароннага, пісар вялікі каронны, асветнік, педагог, прыхільнік усеагульнай адукацыі. З шляхецкага роду Бялінскіх герба Юноша, сын Міхала Бялінскага.

Староста асецкі ад 1757, чэрскі ад 1760, падкаморы надворны Аўгуста III ад 1761, у 17651795 староста штумскі, у 1780 кандыдат у мазавецкія ваяводы, у 17841793 пісар вялікі каронны. Ад 1776 сябар Адукацыйнай камісіі. Прыхільнік асветы для ўсіх станаў і таксама для жанчын. Спрыяў увядзенню новых праграм адукацыі на польскай мове. Першым у Рэчы Паспалітай прапанаваў стварэнне адукацыйнае сеткі для кожнага стану (парафіяльныя школы — для сялян і мяшчан, ваяводскія — для шляхты; семінарыі для святароў). У 17801782 — сябар Пастаяннай Рады. У 1760 атрымаў Ордэн святога Станіслава, у 1785 — Ордэн Белага арла.

Падчас паўстання 1794 года генеральны камісар правіянту і фуражу з рангам генерал-маёра. Арганізоўваў забеспячэнне і ўзбраенне войска, фактычна быў галоўным кватармайстрам войска. Пазней узначаліў Генеральны Камісарыят, створаны 6 верасня 1794 Касцюшкам для кантролю забеспячэння ўсіх дывізій, раскватараваных пад Варшавай.

Быў жанаты з Крысцінай з князёў Сангушкаў, маршалкаўнай вялікай літоўскай. З ёй меў трое дачок і два сыны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • H. P. Kosk, Generalicja polska t. 1, wyd. Oficyna Wydawnicza «Ajaks», Pruszków