Фрэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фрэя
Пол жанчына
Бацька Ньёрд[1]
Браты і сёстры Фрэйр[1][2]
Муж Óðr[d]
Дзеці Gersemi[d][1] і Hnoss[d][1]
У іншых культурах Ēostre[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фрэя, Ванадзіс, Гефна, Хёрн, Мардэл, Сюр, Вальфрэя (стар.-сканд.: Freyja — дама; стар.-сканд.: Vanadís — дачка Ванаў; стар.-сканд.: Gefn, Hörn, Mardöll, Sýr, Valfreyja) — у германа-скандынаўскай міфалогіі багіня кахання і вайны, жыхарка Асгарда.

«Фрэя з каралямі», Дж. Д. Пенраўз, каля 1913

Характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Фрэя паходзіць з роду ванаў. Яна — дачка вана Ньёрда. Ньёрд — прыёмны сын Одзіна; ваны пакінулі Ньёрда ў Асгардзе закладнікам пасля таго, як ваны і асы заключылі паміж сабой мір.

У Асгардзе Фрэя першая пасля Фрыг. Роўных ёй па прыгажосці не было і няма ва ўсім свеце ні сярод багоў, ні сярод людзей, а яе сэрца такое мяккае і пяшчотнае, што спачувае пакутам кожнага. У Фрэі ёсць чароўнае сакалінае апярэнне, надзеўшы якое, можна лятаць у вобразе сокала, і залатыя каралі Брысінгамен, якія яна атрымала пасля ночы з чатырма гномамі. Калі Фрэя плача, з яе вачэй крапаюць залатыя слёзы. Акрамя таго, Фрэя — правадырка валькірый. Ездзіць Фрэя ў калясніцы, запрэжанай двума катамі; у якасці хатняй жывёлы ў яе — Хільдысвіні, «баявы кабан», які насамрэч з’яўляецца замаскіраваным яе палюбоўнікам Отарам. Жыве Фрэя ў цудоўным палацы Фольквангэ (Folkvang — «Поле людзей», «Народнае поле»), галоўная зала якога завецца Сесрумнір (Sessrumnir). Яна любіць музыку, вясну і кветкі і асабліва любіць эльфаў (фей)[3].

Апроч кахання, Фрэя «адказвае» за ўрадлівасць, ураджай і жніво. Жніво бывае розным, і ў Фрэі часам бываюць прыступы, з-за якіх ёй дазволена збіраць крывавае жніво. Такім чынам, Фрэя можа прынесці перамогу ў бітве. Яна таксама забірае сабе палову загінулых воінаў (другую палову забірае сабе Одзін). Гэта не азначае, што яна забірае сабе горшых воінаў, чым Одзін; яны дзеляць загінулых воінаў паміж сабой.

Фрэя выйшла замуж за чалавека па імі Од, які, паводле адных звестак, быў простым смяротным, а паводле іншых — увасабленнем бога Одзіна. Од вельмі даўно згінуў без вестак, і, паколькі ён быў смяротным, а значыць, напэўна ўжо памёр, Фрэя па ўсіх законах лічыцца ўдавой. Менавіта пасля згубы Ода Фрэя пачала плакаць слязьмі, якія ператвараюцца ў золата.

Фрэя навучыла асаў мастацтву чараўніцтва і вядзьмарства (сейд), якое было распаўсюджана сярод ванаў.

Уплыў на культуру[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г Фрейя // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXVIа. — С. 726.
  2. Фрей, в мифологии // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1902. — Т. XXXVIа. — С. 712.
  3. Энцыклапедыя Mythica ™ (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 снежня 2013. Праверана 3 студзеня 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]